Сёння адбудзецца анлайн-сустрэча з Кшыштафам Занусі

Культура
Кшыштаф Занусі. Фота: https://volny-uni.eu/zanussi

Сёння, 14 лютага, Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае на анлайн-сустрэчу з рэжысёрам Кшыштафам Занусі.

Сустрэча будзе прысвечаная творчасці, гісторыі і будучыні развіцця Еўропы. Вядоўца сустрэчы – Ігар Кулей, кіраўнік аддзела навінаў тэлеканалу «Белсат».

Кшыштаф Занусі – класік польскага і сусветнага кіно, прафесар кінатэатральнага мастацтва. Летам Кшыштаф Занусі правёў майстар-клас у праграме першага нефармальнага з’езда кінематаграфістаў, ён неаднаразова прыязджаў у Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Удзел бясплатны. Рэгістрацыя тут.

Сустрэча будзе праводзіцца анлайн праз ZOOM. Спасылка будзе дасланая ўдзельнікам на email, пазначаны ў форме. Будзе праводзіцца папярэдняя верыфікацыя ўдзельнікаў. Просяць пазначыць дзейны email і псеўданім, калі хочаце ўдзельнічаць ананімна.

Дата: 14 лютага

Час: 18.00 па Варшаве, 20.00 па Мінску, 19.00 па Вільні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: