Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» прайшоў у вёсцы Жамыслаўль — фотафакт

Культура
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

У палацава-паркавым комплексе Умястоўскіх у Жамыслаўлі прайшоў фэст «Жамчужная зорка — палац Умястоўскіх», піша газета «Іўеўскі край».

Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» прайшоў у вёсцы Жамыслаўль — фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

Рэгіянальнае свята з пашанай да мясцовай гісторыі праводзіцца ў вёсцы ўжо ў сёмы раз.

Разынкай фэсту зяўляецца тэатралізаванае шэсце, якое пераносіць гледача ў часы, калі Умястоўскія пачалі ствараць палац, задуманы як копія каралеўскай рэзідэнцыі ў варшаўскіх Лазенках — палаца караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» прайшоў у вёсцы Жамыслаўль — фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

На чале шэсця былі Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія. Далучыліся да ажылых герояў мясцовай гісторыі паны Бердаўскіх зямель Аляксандр Дэмбавецкі з жонкай Марыяй.

Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» прайшоў у вёсцы Жамыслаўль — фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by

Госці свята частаваліся графскім пірагом па старым рэцэпце Умястоўскіх, адбылася музычна-танцавальная праграма «Мелодыі ў старадаўнім парку».

Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» прайшоў у вёсцы Жамыслаўль — фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

На свяце выступіў уладальнік сядзібы Міхаіл Глінскі, які, расказаўшы пра работы па аднаўленні палаца Умястоўскіх, сказаў фразу: «Не ўсё, што мы робім, можна пакратаць рукамі ці ўбачыць на свае вочы».

Міхаіл Глінскі стаў уладальнікам комплекса ў 2017 годзе, ён — кіраўнік мінскай будаўнічай кампаніі «Градитель».

Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» прайшоў у вёсцы Жамыслаўль — фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

Палац у Жамыслаўлі быў прададзены пры ўмове, што там з’явіцца аб’ект турыстычнага прызначэння з неабходнай інфраструктурай. Быў падпісаны ахоўны дагавор, па якім новы ўладальнік не мае права змяняць архітэктуру, і распачаты аварыйна-аднаўленчыя работы: перакладзены коміны, разабраны пашкоджаныя пажарам элементы, пачаты работы па замене даху. Але ўвосень 2019 года вяртанне да жыцця палацавага комплексу спынілася з-за шматлікіх праблем, у тым ліку і з праектнай дакументацыяй.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости