Рада культуры працягвае рэвізію беларускіх артэфактаў у замежных музеях. Цяпер чарга слуцкіх паясоў

Культура
Слуцкі пояс. Фота: Беларуская Рада культуры.

Беларуская Рада культуры прапануе накіроўваць лісты ў сусветныя музеі з просьбай пазначаць дакладнае месца паходжання слуцкіх паясоў.

Вось тут можна ўзяць шаблон ліста.

Слуцкія паясы — гэта папулярныя ў 2-й палове XVIII ст. элементы шляхецкага строю, што вырабляліся на тэрыторыі Беларусі.

Пачаткова яны зваліся «персідскімі» і месца іх вытворчасці называлася «персіярня». У другой палове XVIII ст. тып «слуцкага пояса» канчаткова сфармаваўся, матывы беларускай флоры цалкам выцеснілі персідскую арнаментыку.

Вырабленыя ў Слуцку паясы істотна паўплывалі на стылістыку вытворчасці падобных паясоў у іншых гарадах Рэчы Паспалітай і Еўропы. Гэта дало падставу ўжываць тэрмін «слуцкія паясы» для агульнай назвы паясоў такога тыпу, не зважаючы на месца іх вытворчасці.

Сёння ў Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты паясоў, а большая іх частка знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.

Цалкам аргументацыю паходжання вырабаў можна прачытаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: