Рада БНР за ўнёсак у беларускую культуру і адукацыю ўзнагародзіла Медалём Ордэна Пагоні Аліну Ваўранюк, Яраслава Іванюка і Андрэя Хадановіча

Культура

У 106-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падпісала дэкрэты аб узнагароджаннях за заслугі перад беларускім народам.

За ўнёсак у беларускую культуру і адукацыю Медалём Ордэна Пагоні ўзнагароджаныя аўтарка падручнікаў па беларускай мове для 1-6 класаў, беластоцкая настаўніца Аліна Ваўранюк, заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі і кіраўнік беластоцкай Фундацыі «Kamunikat.org» Яраслаў Іванюк і паэт Андрэй Хадановіч.

Ордэн Пагоні – найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР, якая была заснаваная ў 1949 годзе. Яе канцэпцыя абапіраецца на традыцыі беларускіх дзяржаўных узнагародаў часоў Рэчы Паспалітай. У прыватнасці, Ордэн Пагоні натхнёны найстарэйшай дзяржаўнай узнагародай Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага – Ордэнам Белага арла, заснаваным 1 лістапада 1705 г. Каралём і Вялікім князем Аўгустам II Моцным. Ордэн Пагоні з’яўляецца у пэўным сэнсе беларускай лакалізацыяй гэтай агульнай для народаў былой Рэчы Паспалітай узнагароды і яе сучасным, рэспубліканскім і дэмакратычным, пераасэнсаваннем.

Медаль Ордэну «Пагоні» быў заснаваны ў 2022 годзе для адзначэння грамадзянскіх, вайсковых, культурных і іншых заслугаў перад Беларуссю. Першае ўзнагароджанне адбылося ў лістападзе 2022 года, медалём былі адзначаны беларускія добраахвотнікі, якія загінулі ва Украіне, і пратэстоўцы, якія загінулі ў Беларусі падчас падзеяў 2020–2021 гадоў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: