Прызначаны новы кіраўнік Нацыянальнага мастацкага музея — ім стала экс-прарэктар Акадэміі мастацтваў Ганна Конанава

Главное
Ганна Конанава.

Сёння калектыву Нацыянальнага мастацкага музея быў прадстаўны новы кіраўнік — экс-прарэктар па навуковай працы Акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства Ганна Конанава. Яна прызначана на месца Уладзіміра Пракапцова.

Новага генеральнага дырэктара ўстановы прадставіў калектыву міністр культуры Анатоль Маркевіч. На сустрэчы таксама прысутнічаў Уладзімір Пракапцоў.

Нагадаем, што з экс-дырэктарам Мастацкага не працягнулі кантракт — 13 чэрвеня быў апошні дзень яго працы ў музеі.

Reform.by удалося адшукаць інфармацыю пра маладую менеджарку ў сеціве.

Ганна Конанава родам з Магілёва. Ёй 37 гадоў.

Прызначаны новы кіраўнік Нацыянальнага мастацкага музея - ім стала экс-прарэктар Акадэміі мастацтваў Ганна Конанава
Ганна Конанава

Яна скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, магістратуру БДАМ, аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук.

Вучылася ў такіх мастакоў і педагогаў як Май Данцыг, Уладзімір Тоўсцік, Мікалай Кірэеў.

У 2016 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Функцыя святла ў станкавым жывапісе Беларусі ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя», атрымала ступень кандыдата мастацтвазнаўцы.

Ганна Конанава з’яўлялася стыпендыянтам (2004), лаўрэатам (2009) і дыпламантам (2011) Прэзідэнцкага фонда па падтрымцы таленавітай моладзі.

У Акадэміі мастацтваў працуе з 2012 года. До 2018 года выкладала такія дысцыпліны як «Акадэмічны жывапіс», «Акадэмічны малюнак» для студэнтаў факультэта дызайна і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; «Жывапіс», «Кампазіцыя», «Спецкурс жывапісу», «Спецкурс кампазіцыі» для студэнтаў мастацкага факультэта. З 2017 года — дэкан мастацкага факультэта. З 2022 года — прарэктар на навуковай працы БДАМ.

У 2016 годзе была дэлегатам V Усесаюзнага народнага сходу.

З 2017-га — сябра экспертнай камісіі па творах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Міністэрстве культуры Беларусі.

2020 год – сябра экспертна-мастацкай камісіі Прэзідэнцкага фонда па падтрымца таленавітай моладзі.

Сябра Міжнароднага творчага аб’яднання «Slikarski uranak» (Сербія), Беларускага саюза мастакоў.

Творы Ганны Конанавай як мастачкі знаходзяцца ў фондах БДАМ, Магілеўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава, Музеі гісторыі Магілёва, у галерэях Польшчы, Чарнагорыі, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чарнагорыі, Сербіі, Францыі, Германіі, В’етнама.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: