Дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміру Пракапцову не працягнулі кантракт

Главное
Уладзімір Пракапцоў з кнігай "Зямля і неба Фердынанда Рушчыца", напісанай да 150-годдзя з дня нараджэння мастака, побач з карцінай уласнага аўтарства. Фота: фейсбук Нацыянальнага мастацкага музея.

Міністэрства культуры спыняе працоўныя адносіны з адным з найвядомейшых музейных кіраўнікоў — генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімірам Пракапцовым. Як паведаміла Reform.by крыніца з культурніцкіх колаў, на наступным тыдні пройдзе «развітальная» планёрка галоўнага менеджара ўстановы культуры з калектывам.

Сёлета генеральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага ў жніўні спаўняцца 70 гадоў. Таму афіцыйнай прычынай непрацягнення кантракту стаў паважаны ўзрост.

Па звестках крыніцы, Уладзімір Пракапцоў у статусе генеральнага дырэктара ўстановы дапрацоўвае апошнія дні.

Уладзімір Пракапцоў займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея 25 гадоў і лічыўся адным з «непатапляльных» менеджараў. Яго вядомым праектам стала стварэнне музейнага квартала, і дабівацца яго прыйшлося дзесяцігоддзямі. Часткова музейнаму кіраўніку ўдалося ажыццявіць свой праект — у пазамінулым годзе па вуліцы Карла Маркса, 25 быў адкрыты новы корпус Нацыянальнага мастацкага, а ў корпусе на Кірава, 25 — у новых умовах запрацавалі майстэрні рэстаўратараў, навуковая бібліятэка і фондасховішча. У планах дырэктара было і ўнутранае аднаўленне галоўных будынкаў музея — па вуліцы Леніна, 22 і 20.

У час дырэктарства Уладзіміра Пракапцова ў Нацыянальным мастацкім адбылося шмат гучных выставачных праектаў — ад «Дзесяці стагоддзяў мастацтва Беларусі»- да выставы «Жаночы род». І ў апошнія гады музею ўдавалася трымаць планку прафесіяналізму на фоне агульнай паступовай дэпрафесіяналізацыі ўстаноў культуры з-за рэпрэсій адмыслоўцаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: