Прэмія за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвясціла поўны спіс намінантаў

Культура

Беларускі ПЭН абвясціў поўны піс намінантаў на Прэмію за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год.

Да ўдзелу дапушчана 41 кніга (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам), што сведчыць пра высокі ўзровень і разнастайнасць беларускага кніжнага дызайну.

Спіс выглядае наступным чынам.

  1. Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Былы сын» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher, 2024)
  2. Настасся Пазняк – вокладка кнігі «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля» Дж. Р. Р. Толкіна (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)
  3. Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак – вокладка кнігі «Варшава» Уладзіміра Казлова (Мяне няма, 2024)
  4. Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Коля Суліма, Зміцер Брушко – вокладка кнігі «Велосипедная улица, 51» Колі Сулімы  (Мяне няма, 2024)
  5. Тацяна Шустава – вокладка кнігі «Вольнеры. Бясконцы дзень» Валера Гапеева (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)
  6. Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне няма, 2024)
  7. Ганна Каспяровіч, пры ўдзеле выдавецтва «Gutenberg Publisher» – вокладка кнігі «Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры» Андрэя Хадановіча (Gutenberg Publisher, 2024)
  8. Маша Мароз, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024)
  9. Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Д’ябал з сёмага класа» Карнэля Макушыньскага (Gutenberg Publisher, 2024)
  10. Артур Вакараў – вокладка кнігі «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024)
  11. Артур Вакараў – вокладка кнігі «Забіць упалмінзага» Змітра Бартосіка (Kamunikat.org, 2024)
  12. Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель  (Пфляўмбаўм, 2024)
  13. Мечыслаў Ян Супрон – вокладка кнігі «Залатое зерне» Мечыслава Яна Супрона (Gutenberg Publisher, 2024)
  14. Дзяніс Мацеша – вокладка кнігі «Ілюзія» Дзяніса Мацешы (Энцыклапедыкс, 2024)
  15. Лявон Вольскі – вокладка кнігі «Капітан Лятучая Рыба» Альгерда Бахарэвіча (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)
  16. Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Кнігі Якуба» Вольгі Такарчук (Пфляўмбаўм, 2024)
  17. Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher, 2024)
  18. Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Марсіянін» Эндзі Ўіра (Gutenberg Publisher, 2024)
  19. Ігар Юхневіч, Маша Мароз – вокладка кнігі «Мое баба – діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024)
  20. Яна Івашчанка – вокладка кнігі «Незваротнасць: кніга прозы» Платона Станкевіча (Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, 2024)
  21. Яна Івашчанка, Зміцер Шыла – вокладка кнігі «Непрамо(ў)ленае» Анатоля Івашчанкі (Skaryna Press, 2024)
  22. Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Ніхто не чакае» Машы Калекі (Gutenberg Publisher, 2024)
  23. Аляксандр Лубінаў, Ліяна Шыпшыноўска – вокладка кнігі «Казка пра прынцэсу, цмока і паветраны шар» Аляксандра Лубінава (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна)
  24. Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Перамена месцаў» Югасі Каляды (Пфляўмбаўм, 2024)
  25. Андрэй Бандарэнка  – вокладкі серыі кніг «Польская класіка для беларускага чытача»: «Чалавек шматпавярховы» Чэслава Мілаша; «Яшчэ адзін дзень жыцця» Рышарда Капусцінскага; «Лялька» Баляслава Пруса (Gutenberg Publisher, 2024)
  26. Ала Пігальская – вокладка кнігі «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы (Alena Kazlova, 2024)
  27. Тацяна Шустава – вокладка кнігі «Самасейкі» Дамінікі Словік (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)
  28. Юры Таўбкін, Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» Алеся Белага (Gutenberg Publisher, 2024)
  29. Любоў Субат, Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Соня, стой» Сашы Гук (Gutenberg Publisher, 2024)
  30. Воля Кузьміч – вокладка кнігі «Стукі-грукі – што за гукі: Вершы пра інструменты» Андрэя Скурко (Gutenberg Publisher, 2024)
  31. Андрэй Бандарэнка – вокладка кнігі «Украінская ноч» Марсі Шор (Gutenberg Publisher, 2024)
  32. Марыя Платонава – вокладка кнігі «Хрушч» Яна Бжэхвы (Gutenberg Publisher, 2024)
  33. Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Чароўны час» Гедрэ Казлаўскайтэ (Пфляўмбаўм, 2024)
  34. Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак – вокладка кнігі «чорны лес» тоні лашдэн (Мяне няма, 2024)
  35. Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт – вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай  (Мяне няма, 2024)
  36. Надзея Леановіч, Віталь Катовіч – вокладка кнігі «Як гавораць беларусы» Вадзіма Шклярыка (Тэхналогія, 2024)
  37. Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «як я была малалеткай» Віргініі Кульвінскайтэ (Пфляўмбаўм, 2024)
  38. Karolina Pietrzyk, Tobias Wenig – вокладка кнігі «Descent into the Marsh» Лесі Пчолкі (самвыд, 2024)

Ацэньваючы працы, пададзеныя на сёлетнюю прэмію, дызайнер і сябра журы Анатоль Лазар падзяліўся сваімі ўражаннямі:

«Разумею, што дасланыя на прэмію работы не прэтэндуюць на аб’ектыўны зрэз навінак і тэндэнцый у афармленні кніг. Кніжны рынак сёння саступае лічбавай індустрыі спажывання, а беларускі кніжны рынак да ўсяго яшчэ і моцна падзелены на дзве Беларусі, якія суіснуюць амаль паралельна…

Сярод заяўленых работ былі такія, што адразу прыцягвалі ўвагу сваім вельмі прадуманым выкананнем і досыць смелымі рашэннямі. І гэтыя дызайны “зрабілі” сёлетнюю прэмію. Тыпаграфіка vs ілюстрацыйнасць, класіка vs нечаканасць. Кнігі без карэньчыка (вось прама пераплёт ззяе), кнігі, дзе назва некуды збягае, і нават вокладкі без назвы…

Асабіста мае найлепшыя ацэнкі здабылі работы, дзе дызайнеры і мастакі падышлі да афармлення сваіх выданняў не як да дызайну выключна вокладак, а як да цэласных мастацкіх праектаў. Вельмі раю, нават настойваю: калі вы пабачыце кароткі спіс прэміі і задасцёся пытаннем: “А што там гэтае журы сабе думала?”, дык рабіце свае высновы толькі з жывых выданняў. Знайдзіце магчымасць атрымаць гэтыя кнігі, узяць іх у рукі, пакруціць і пагартаць. І прачытаць, вядома. І тады ўсё стане на свае месцы».

Пра прэмію

Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, яна працягвае ўшаноўваць яго творчую спадчыну.

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости