Прэмія Цёткі абвясціла поўны спіс за найлепшае афармленне дзіцячай кнігі

Культура

Прэмія Цёткі абвясціла поўны спіс у мастацкай намінацыі, піша bellit.info.

Агульны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі ў галіне мастацкага афармлення склаў 23 пазіцыі. У цэлым эксперты разгледзелі 42 працы, што прэтэндавалі на ўдзел у конкурсе.

За прэмію змагаюцца наступныя кнігі і ілюстратары:

Настасся АрайсНаталля Станкевіч. Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак (пер. П. Касцюкевіча) — Мінск: Галіяфы, 2022

Лілія БусараваЭдзі Aгняцвет. Мой рыжы Бім: вершы — Мінск: Маст. літ., 2022

Лізавета ГанчароваНаталка Харытанюк. Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі — KEW, 2022

Раман ГарошкаАндрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022

Юлія ДавыдаваКацярына Хадасевіч-Лісавая. Гаспадыня Ліловага цмока; Помста Змрочнага птаха: жахліўчыкі — Мінск: Звязда, 2022

Лілія ДавыдоўскаяГанна Янкута. Вам дапаможа КВА — Мінск: Альтыёра Фортэ, 2022

Міхаіл Дайлідаў Рыгор Барадулін. У ката Мірона чорная карона — Мінск: Кнігазбор, 2022

Міхаіл ДайлідаўМікола Мятліцкі. Сарока з праспекта — Мінск: Маст. літ., 2022

Вольга Дзятко — Самы смачны яблык (Л. Арабей, Б. Сачанка і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022

Лера Жылінская — Жыў-быў вожык: апавяданні пра жывёл (Я. Брыль, Я. Бяганская і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022

Ганна Каліноўская — У Лепелі лепей… (тапанімічныя паданні беларусаў) — Мінск: Беларусь, 2022

Людміла КаюковаНадзея Кім. Адкуль Я — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022

Лізавета ЛянкевічАнтон Францішак Брыль. Мышыныя Каляды — Мінск: Янушкевіч, 2022

Лізавета Лянкевіч Янка Маўр. Палескія рабінзоны — Мінск: Папуры, 2022

Святлана МіхалапНадзея Ясмінска. Кусь-Кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022

Кацярына РаюнецНадзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022

Святлана СтахоўскаяАнатоль Зэкаў. Калаўрот хлапечых прыгод — Мінск: Звязда, 2022

Света ТатаСвета Тата. Ева намалявала Коніка — Мінск: Папуры, 2022

Света ТатаСвета Тата. Ева намалявала Цмока — Мінск: Папуры, 2022

Вераніка ФурусаваЗмітрок Марозаў. Вясёлы калаўрот — Мінск: Беларусь, 2022

Дар’я ЧарняўскаяМаргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022

Анастасія ШведаваМіхась Даніленка. Як дажджы памірыліся — Мінск: Маст. літ., 2022

vera.bei Юры Несцярэнка. Неверагодны свет: дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове — Мінск: Тэхналогія, 2022

Неўзабаве будзе абвешчаны кароткі спіс намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне», вызначаны экспертамі.

Нагадаем, што Прэмія Цёткі традыцыйна прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў (арыгінальныя аўтарскія творы, напісаныя на беларускай мове) і за найлепшае мастацкае афармленне (да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя і перакладныя кнігі на беларускай мове).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: