Праект «Палітвязынка» запусціў калекцыю ўпрыгожанняў. Натхненнем для яе стварэння стала практыка салідарнасці падчас паўстання Каліноўскага

Культура
Фота: instagram.com/politvyazynka.

Аўтарка праекта «Палітвязынка», журналістка Яўгенія Доўгая анансавала ў сацсетках запуск калекцыі ўпрыгожанняў. Усе сродкі ад іх продажу пойдуць на падтрымку палітзняволеных беларусак.

Натхненнем для стварэння ўбрання стаў прыклад салідарнасці людзей у час і пасля паўстання Кастуся Каліноўскага.

«Падчас паўстання Каліноўскага падрымка палітзняволеных выяўлялася і ў модзе. Жанчыны ў падтрымку палітвязняў насілі жалобныя ўборы, а яшчэ з’явілася цэлая лінія ўпрыгожанняў: бранзалеты з сэрцам і якарам, завушніцы, каралі, пярсцёнкі, брошкі», — адзначаецца на старонцы праекта.

Праект "Палітвязынка" запусціў калекцыю ўпрыгожанняў. Натхненнем для яе стварэння стала практыка салідарнасці падчас паўстання Каліноўскага
Фота: instagram.com/politvyazynka.

У калекцыі ўпрыгожанняў, запушчанай «Палітвязынкай», — завушніцы, каралі і бранзалеты, які «абыгрываюць» тэму зняволення. Выглядаюць рэчы даволі лаканічна і стрымана, не кітчава.

Кошты на ўпрыгожанні — ад 10 да 20 еўра. Усе сродкі, выручаныя з продажу, пойдуць на падтрымку палітзняволеных беларусак, падкрэсліваюць актывісткі.

Праект "Палітвязынка" запусціў калекцыю ўпрыгожанняў. Натхненнем для яе стварэння стала практыка салідарнасці падчас паўстання Каліноўскага
Фота:instagram.com/politvyazynka.

Замовіць убранне можна з любой кропкі свету тут.

Праект «Палітвязынка» ў падтрымку беларускіх палітзняволеных жанчын быў заснаваны журналісткай Яўгеніяй Доўгай і мастачкай Ганнай Татур у 2022 годзе. Ініцыятыва дапамагае жанчынам за кратамі, былым палітвязынкам — штомесяц праект адсылае перадачы і бандэролі ў месцы зняволення, збірае ахвяраванні на патрэбы беларусак, якія пацярпелі ад рэжыму.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: