Першая беларуская анлайн-школа пачынае набор дзяцей на новы навучальны год

Культура
Фота: сайт Першай беларуская анлайн школы.

Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне пачынае набор навучэнцаў на новы 2025-2026 год. Заснавальніца незалежнай адукацыйнай інстытуцыі, беларуская акторка і музыкант Анастасія Шпакоўская запрашае дзяцей у школу з беларускім напрамкам. Па заканчэнні яе выпускнікі атрымоўваюць паўнавартасную адукацыю з атэстацыяй дзяржаўнага ўзору Украіны.

Гэта ўжо будзе шосты набор у школу з моманту яе адкрыцця ў 2020 годзе. За гэты час інстытуцыя дапамагла 254 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове.

«За час працы мы здзейснілі ўжо пяць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 54 атэстаты аб базавай адукацыі і 24 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны, — распавядае Анастасія Шпакоўская. — У нас навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нямеччыны, Кіпра, Турэччыны, Партугаліі, ААЭ і Чарнагорыі, ЗША і Японіі.

Падкрэсліваю, што мы даём паўнавартасную адукацыю — класічныя школьныя заняткі з настаўнікамі», — заўважае руплівіца.

Якім чынам дзейнічае адукацыя ў анлайн-школе?

  • Залічэнне ідзе ў 4-10 класы з наступным заканчэннем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас арганізатары школы не могуць з-за патрабаванняў украінскага заканадаўства).
  • Анлайн-навучанне адбываецца 5 дзён у тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.
  • У кожным класе — невялікая колькасць вучняў (ад 3-х да 7-8-мі дзяцей), што можа лічыць практычна як індывідуальнае рэпетытарства, якое дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.
  • Наяўнасць хатняга задання для замацавання пройдзенага матэрыялу.
  • Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на расійскай і беларускай мовах. Прадмет украінскай мовы і літаратуры выкладаецца на ўкраінскай мове, але ў дзетак няма абсалютна ніякай праблемы з камунікацыяй з настаўнікам.
  • Адсутнасць усялякай ідэалогіі або прапаганды — у школе дзяцей вучаць узаемапавазе, суперажыванню і падтрымцы.

Анастасія Шпакоўская падкрэслівае, што анлайн-школа — некамерцыйная арганізацыя, і аплата з вучняў бярэцца толькі для самазабеспячэння інстытуцыі.

«Але многія бацькі знаходзяцца ў цяжкіх умовах у сувязі з вымушанай эміграцыяй, таму не заўсёды могуць аплаціць увесь кошт навучання іх дзяцей. У сувязі з гэтым наша школа мае патрэбу ў падтрымцы і салідарнасці. Любая сума няхай гэта будзе 5-10 еўра або 200-500 еўра дапаможа нам працягнуць навучанне нашых дзяцей, бо дзеці — гэта наша з вамі будучыня», звяртаецца да супольнасці Анастасія Шпакоўская.

Падтрымаць школу можна тут. Як і запісацца на вучобу тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости