У Мінску памерла 85-гадовая Валянціна Барадуліна, удава народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміла выданне «Люстэрка» са спасылкай на словы старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяны Нядбай выданню.
Валянціна Барадуліна пайшла з жыцця 18 снежня. Ёй было 85 гадоў. Развітанне з ёй ужо адбылося.
Апошнім часам Валянціна Барадуліна часта хварэла, у жніўні 2024 года нават трапіла ў рэанімацыю.
Нагадаем, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр у Менску 2 сакавіка 2014 года, пахаваны ў родных Ушачах побач з магілай маці, як таго і жадаў паэт.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!