Памерла мастачка Ніна Маргаева, якая змагалася з цяжкай хваробай

Культура

Ад цяжкай хваробы ў Варшаве памерла мастачка Ніна Маргаева. Трагічную навіну Радыё Свабодзе пацвердзілі блізкія творцы.

Ніне Маргаевай было 40 гадоў.

У студзені 2023 года ў жанчыны быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — рэдкае і невылечнае захворванне, што абмяжоўвае рухальную актыўнасць і патрабуе пастаяннай медыцынскай дапамогі. Хвароба прагрэсавала.

Ніна Маргаева нарадзілася ў 1984 годзе. У 2007-м скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасьці «народныя рамёствы» (спецыялізацыя — кераміка).

З 1997 года Ніна пачала актыўна ўдзельнічаць у мастацкіх выставах і пленэрах.

У Мінску творца заснавала дзіцячую мастацкую студыю PLOT. Потым арандавала майстэрню і цягам 7 гадоў працавала з дзецьмі і дарослымі.

Пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года Ніна Маргаева падпісала «Адкрыты ліст дзеячаў культуры і мастацтва супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў». На мастачку пачаўся ціск, і ў чэрвені 2022 года яна была вымушаная з’ехаць з Беларусі з сынам Міронам і спаніэлем па мянушцы Хлоя.

У кастрычніку 2022 года ў Варшаве Ніна Маргаева запусціла новы праект «Glieba». Заняткі з дзецьмі праходзілі ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.

Калі стала вядома пра цяжкую хваробу Ніны, яе калегі і сябры, а таксама Беларуская Рада культуры абвясцілі тыдзень салідарнасці з творцай і збор на лячэнне ды яе падтрымку.

У кастрычніку 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі прайшла выстава аўтаркі «Крок насустрач», дзе можна было набыць яе працы. Таксама ў межах выставы была арганізавана дабрачынная выстава-продаж твораў сяброў і калег Ніны.

Памерла мастачка Ніна Маргаева, якая змагалася з цяжкай хваробай
Твор Ніны Маргаевай з серыі «Жыццё на пятым паверсе».

У працах Ніны Маргаевай колер і форма паводзяць сябе нечакана: цёплыя і халодныя адценні змяняюць настрой у залежнасці ад таго, як доўга глядач углядаецца ў выявы. Сузіранне і цішыня, што ўтварае ўнутраны рух, — асноўны матыў яе творчасці.

Памерла мастачка Ніна Маргаева, якая змагалася з цяжкай хваробай
Твор Ніны Маргаевай з серыі «Жыццё на пятым паверсе».

Малюнкі Ніны адлюстроўвалі і адлюстроўваюць глыбокі погляд на штодзённае жыццё, ператвараючы звычайныя краявіды, простыя формы і прадметы паўсядзённасці ў знакі асабістых эмоцый. Праз простыя прадметы мастачка паказвала, як звычайнае становіцца люстэркам унутраных перажыванняў.

Памерла мастачка Ніна Маргаева, якая змагалася з цяжкай хваробай
Твор Ніны Маргаевай з серыі «Палюбіць Варшаву за 100 дзён»

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости