Падчас «Еўрабачання» ў Ліверпулі помнік Нельсану ўмацавалі мяшкамі з пяском

Культура
"Protect the Beats". Фота: visitliverpool.com.

1 мая ў Ліверпулі пачаўся EuroFestival — арт-фэст, зладжаны ў калабарацыі Украіны і Вялікабрытаніі. На фестывалі прадставяць 24 унікальныя праекты, з якіх 19 створаны ў супрацоўніцтве мастакоў дзвюх краін. Першыя праекты ўжо даступныя для наведвальнікаў, — піша «Суспільне культура».

Сярод іх відэаінсталяцыя ў ліверпульскім саборы Каці Бучацкай — 12 відэаэкранаў, якія фіксуюць украінскі ландшафт у рэжыме рэальнага часу, і скульптуры птушак «Soloveiko Songbird», што прэзентуюць розныя рэгіёны Украіны.

Падчас «Еўрабачання» ў Ліверпулі помнік Нельсану ўмацавалі мяшкамі з пяском
«Soloveiko Songbird» у Ліверпулі. Фото: VisitLiverpool.com/Facebook.

У маштабны твор паблік-арту — «Protect the Beats» — ператварылі ліверпульскі помнік Нельсану. Яго ўмацавалі з дапамогай 2500 мяшкоў з пяском, накшталт таго, як помнікі ва Украіне абаранялі ад бамбардзіровак.

Кароткаметражны фільм, што паказваюць на экранах, убудаваных у мяхі з пяском, ілюструе, як музыка аб’ядноўвае людзей нават у самыя цёмныя часы.

Паводле арганізатараў, гэта «твор салідарнасці з народам Украіны».

67-мы песенны конкурс «Еўрабачанне» сёлета адбудзецца ў брытанскім Ліверпулі, нягледзячы на тое, што пераможцам мінулага года стаў украінскі гурт Kalush Orchestra. Еўрапейскі вяшчальны саюз прыняў рашэнне правесці яго ў Вялікабрытаніі.

Прадстаўніком Украіны на Еўрабачанні-2023 з’яўляецца група TVORCHI, якая адразу трапляе ў гранд-фінал шоу 13 мая, дзе выступіць з абноўленай версіяй песні «Heart Of Steel» пад нумарам 19.

Беларусь не прыме ўдзел ў «Еўрабачанні» ўжо чацвёрты раз.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: