Незалежны архіў візуальнай гісторыі Беларусі VEHA аднавіў працу сайта

Культура
Калекцыя «Дзявочы вечар». Фота 1900-1917 гадоў з Брэсцкага раёна. Прадаставіў Алег Палішчук. Фота: veha-archive.org.

Каманда ініцыятывы VEHA аднавіла працу сайта, і цяпер у адным месцы можна ўбачыць усе пяць праектаў архіва — пяць калекцый сямейных здымкаў з Беларусі, пачынаючы ад моманту з’яўлення фатаграфіі і да 1970-х гадоў.

Акрамя непасрэднага збору лічбавых копій здымкаў з сямейных архіваў, каманда VEHA займаецца даследаваннямі атрыманага візуальнага матэрыялу і яго прэзентацыяй на розных выставачных пляцоўках. А таксама выдае кнігі паводле абраных тэмаў. Кожная кніга захоўвае тэматычныя фатаграфіі і тэксты, у якіх запрошаныя даследчыкі інтэрпрэтуюць архівы зыходзячы з сучаснага беларускага кантэксту.

Сайт знаходзіцца ў працэсе напаўнення. Кожны дзень туды будуць дадавацца новыя даныя, тэксты і фотаздымкі.

Каманда VEHA нагадвае, што кожны можа з імі звязацца, каб абнавіць подпіс да апублікаванай фатаграфіі, даслаць новыя фота, ці прапанаваць для публікацыі тэкст. Для гэтага трэба пісаць ім на пошту [email protected].

Даследаванні, якія праводзіць каманда VEHA, і кнігі, якія яны выдаюць, дапамагаюць у пераасэнсаванні гісторыі штодзённасці і захаванні спадчыны. Калі хочаце, каб вашыя бабулі і дзядулі былі ў кнігах і прэзентавалі візуальную гісторыю Беларусі, то тады варта пашукаць у сваіх архівах фатаграфіі, знятыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года на прапанаваныя тэмы: «Найлепшы бок» — партрэт на фоне тканага дывана, «Дзявочы вечар» — вясельныя здымкі, «Апошні фотаздымак» — пахаванне, «Людзі лесу» — чалавек абдымае/сядзіць на дрэве і «Руіны Беларусі» — фота на фоне разбураных будынкаў.

Лічбавыя копіі ў вялікім памеры (мінімум 2500 па кароткім баку) трэба даслаць на пошту [email protected] з подпісам «Год/ Месца/Каму належыць архіў» і тое, што лічыце варта дадаць.

Ініцыятыва VEHA узнікла ў 2017 годзе з мэтай вывучэння і захавання аматарскай архіўнай фатаграфіі – як нашай культурнай спадчыны і аднаго з ключавых элементаў візуальнай гісторыі Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: