Навукоўцы назвалі дакладную дату заснавання Мінска – крыху раней, чым 1067 год

Культура
Скрын відэа

Дакладную дату заснавання старажытнага горада на Менцы атрымалі навукоўцы Інстытута гісторыі і Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук у выніку дэндрахраналагічнага аналізу дубовых канструкцый абарончай сцяны горада.

Датай заснавання Мінска лічыцца 1067-мы – час яго першага згадвання ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з бітвай на Нямізе.

Навукоўцы назвалі дакладную дату заснавання Мінска – крыху раней, чым 1067 год
Скрын відэа

У гістарычнай навуцы першае пісьмовае згадванне горада лічыцца датай яго заснавання. Аднак гарадзішча на Менцы было збудавана раней.

Раскопкі гарадзішча, дзе каля тысячы гадоў таму пачынаўся стары Менск, выявілі бярвёны ў валах вакол паселішча.

Навукоўцы назвалі дакладную дату заснавання Мінска – крыху раней, чым 1067 год
Скрын відэа

У выніку дэндрахраналагічнага аналізу ў Інстытуце экперыментальнай батанікі атрымалі даты, калі быў спілаваны дуб і пакладзены ў аснову абарончых сцен старога горада, — зіма 997 — 998 гадоў, — паведаміў тэлеканалу АНТ дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза.

Адмыслоўцам Інстытута экперыментальнай батанікі спатрэбілася два гады, каб вызначыць дакладную дату заснавання сталіцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости