У Музеі бітвы пад Грунвальдам просяць усталяваць бел-чырвона-белы сцяг — як акт гістарычнай справядлівасці

Культура
Фота: podrozepoeuropie.pl

Да кіраўніцтва Музея Бітвы пад Грунвальдам звярнуліся з петыцыяй. Просяць усталяваць на тэрыторыі Грунвальдскага поля штандар з бел-чырвона-белым сцягам — гістарычным нацыянальным сімвалам беларускага народа.

Грунвальдская бітва 1410 года стала адной з найважнейшых падзей у гісторыі народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У гэтай бітве палякі, беларусы, літоўцы, украінцы, татары і прадстаўнікі іншых народаў Еўропы супольна абаранялі свае дзяржавы — Карону Польскую і Вялікае Княства Літоўскае — ад знешняй агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Гэта была барацьба за права жыць на сваёй зямлі, захоўваць сваю культуру, сваю веру і сваю свабоду.

Супольная перамога аказалася поўнай і пераломнай. Яна прывяла да таго, што пагроза заваявання народаў нашай часткі Еўропы знешнімі захопнікамі была ліквідаваная на стагоддзі, а Грунвальд стаў сімвалам адзінства, узаемнай падтрымкі і агульнай адказнасці за будучыню.

Сёння ў памяць пра гэтыя падзеі на Грунвальдскім полі ўсталяваныя дзяржаўныя сцягі Польшчы, Літвы. Яны нагадваюць пра народы, якія разам змагаліся за свабоду і перамаглі.

Беларусы таксама былі неад’емнай часткай гэтай перамогі. Таму ўсталяванне побач з польскім, літоўскім і ўкраінскім сцягамі беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага штандарта з’яўляецца актам гістарычнай справядлівасці і салідарнасці паміж нашымі народамі.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.