20 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца канцэрт дзіцячага акадэмічнага хору «Мара» Беларускай школы мастацтваў імя Міхася Равенскага.
Канцэрт пройдзе пад кіраўніцтвам дырыжора Дар’і Дзятко. У праграме прагучыць духоўная музыка беларускіх кампазітараў, а таксама адбудзецца сусветная прэм’ера твора «Little Mass» для дзіцячага хору і аргана беларускага кампазітара Галіны Казіміроўскай.
«Little Mass» была напісана спецыяльна для хору «Мара». Першае выкананне твора стане цэнтральнай падзеяй вечара. Партыю аргана выканае беларускі кампазітарка, арганістка, выкладчыца Вольга Падгайская.

Хор «Мара» аб’ядноўвае беларускіх дзяцей, якія жывуць у Варшаве. За некалькі гадоў свайго існавання калектыў прайшоў шлях ад адукацыйнага праекта да канцэртнага хору, стаўшы важнай часткай беларускага культурнага жыцця за межамі краіны.
У маі 2026 года хор атрымаў I прэмію ў катэгорыі дзіцячых хароў на 45-м Міжнародным фестывалі-конкурсе духоўнай музыкі ў Гайнаўцы — адным з самых прэстыжных форумаў харавой духоўнай музыкі ў Еўропе.
У праграме канцэрта прагучаць творы беларускіх кампазітараў, прадстаўленыя калектывам на фестывалі ў Гайнаўцы.
Для хору «Мара» гэты канцэрт з’яўляецца не толькі творчай падзеяй, але і важным крокам у развіцці беларускай харавой культуры за мяжой. Галасы юных выканаўцаў становяцца жывым працягам музычнай традыцыі і сведчаннем таго, што культура здольна аб’ядноўваць людзей незалежна ад межаў і абставін.
Дата: 20 чэрвеня 2026 года
Час: 17:00
Месца: Parafia Ewangelicko-Reformowana w Warszawie ( al. Solidarności 76a)
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
