«Надалей плануем не збаўляць тэмп»: Беларускай Радзе культуры сёння споўнілася пяць гадоў

Главное
Фота: сайт Беларускай Рады культуры.

Роўна пяць гадоў таму, 1 кастрычніка 2020 года, была створана Беларуская Рада культуры.

Сёння праекты арганізацыі — ArtPower Belarus, «Культурны код», «Беларускія Магістраты», «Васьміног» — заўважныя ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам рэалізоўваць свае праекты і робяць беларускую культуру трывалай і бачнай у часы турбулентнасці.

Рада культуры прыводзіць некалькі лічбаў у адлюстраванні дзейнасці за пяць гадоў:

  • было падтрымана і рэалізавана больш за 230 праектаў;
  • аказана дапамога больш за 1600 дзеячам культуры (візы, фінансавая і псіхалагічная падтрымка);
  • прадастаўлена магчымасць больш за 250 творцам наведаць рэзідэнцыі і скарыстацца праграмай мабільнасці.

Кіраўнік арганізацыі Сяргей Будкін падзяліўся з Reform.news далейшымі планамі развіцця інстытуцыі.

Надалей плануем не збаўляць тэмп, які быў узяты пяць год таму, бо вельмі шмат ідэяў, якія хочацца рэалізаваць, — адзначыў ён. — Для сферы ў цэлым мы працягваем займацца давядзеннем значнасці культуры на ўсіх узроўнях, перадусім сярод палітыкаў і бізнесу.

Па-другое, працягваем дзейнасць па адбудове новых супольнасцей, якія могуць гарантаваць развіццё і ўстойлівасць беларускіх культурніцкіх ініцыятыў.

Па-трэцяе – даследаваць і аналізаваць сітуацыю ў розных сферах культуры.

Працягваем працаваць і непасрэдна для творцаў – каб спрыяць у іх новых пачынаннях праз праграмы праектнай падтрымкі, каб дапамагаць тым, хто ў складанай сітуацыі, каб спрыяць у атрыманні новых ведаў і ў цэлым каб умацоўваць наша культурнае поле, якое лічым адзіным і непадзельным у незалежнасці ад месцазнаходжання творцы.

Беларусь — наш супольны арт-праект. І я дзякую кожнаму і кожнай, хто дапамагае яго ствараць: калегам, партнёрам, дабрачынцам, творцам і ўсім, хто лічыць культуру прыярытэтам сваёй працы.

Падтрымаць працу каманды можна праз аднаразовы данат або штомесячную падпіску — усе сродкі ідуць на дапамогу творцам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости