На спявачку Маргарыту Ляўчук завялі яшчэ адну крымінальную справу

Культура
Маргарыта Ляўчук. Фото: DW / Alina Golubeva

Спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла ў інстаграме пра сваю новую крымінальную справу ў Беларусі «за абразу Лукашэнкі».

Маргарыта Ляўчук цяпер жыве ва Украіне, але на радзіме застаюцца бацькі, да якіх прыйшлі з чарговым вобшукам, — расказала спявачка.

У чэрвені 2024 года спявачку завочна асудзілі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні «Рудабельская паказуха» (ч. 1 арт. 361‑1 КК) і здзяйсненні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.