На Gronka працягваецца збор на выставу «Застацца» — у памяць пра Алеся Пушкіна

Культура
Алесь Пушкін. Фота: Сяргей Міхаленка.

6 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца выстава «Zostać / Застацца», прымеркаваная да 60-годдзя Алеся Пушкіна. Зараз на Gronka працягваецца збор на праект, які яго стваральнікі лічаць больш, чым мастацкай падзеяй.

«Гэта спроба быць разам, калі здаецца, што ўсе раз’ехаліся. Гэта размова пра памяць, выгнанне і тое, як не страціць сябе», — адзначае каманда выставы, у якую ўваходзяць куратары, менеджары і медыяадмыслоўцы. Праект робіцца на незалежнай аснове — без офісаў і грантаў, але з верай і ініцыятывай, падкрэсліваюць арганізатары.

Выстава аб’ядноўвае да 20 прац мастакоў і мастачак. Больш за месяц таму каманда праекта адкрыла open call для твораў, на дадзены момант ідзе адбор прац. У экспазіцыі будуць прадстаўлены як аўтары, якія натхняліся творчасцю Алеся Пушкіна, так і творы тых мастакоў, хто даследуе досвед выгнання, страты, пошуку каранёў, працуе з тэмай унутранай свабоды, памяці, рытуалу і побыту.

«Мы робім гэту выставу, каб гаварыць пра асабістае і супольнае, пра тое, што балела і што працягвае жыць Унутры», — падкрэсліваюць арганізатары.

Выстава — гэта працяг даследчай працы каманды, якая ўжо прывяла да стварэння старонкі памяці Алеся Пушкіна, фармавання візуальнага архіва яго твораў і распрацоўкі будучага альбома.

Нагадаем, што збіраюцца сродкі на арэнду выставачнай залы, аплату працы каманды, друк афіш, сайт, прасоўванне.

На дадзены момант сабрана 1329 еўра з патрэбных 3000. Падтрымаць праект можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости