Абвешчаны open call на ўдзел у выставе, прысвечанай Алесю Пушкіну

Культура
Алесь Пушкін. Фота: Сяргей Міхаленка

6 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі плануецца адкрыццё выставы «Застацца/Zostać», прымеркаванай да 60-годдзя мастака Алеся Пушкіна.

Выстава аб’яднае працы мастакоў і мастачак у міграцыі, якія праз візуальнае мастацтва даследуюць тэмы страты, прысутнасці, ідэнтычнасці, штодзённасці і культурнай трансфармацыі. У цэнтры — не постаць Пушкіна, а яго ідэі, вобразы і метады, што сёння працягваюць жыць у мастацкіх практыках.

Да 20 траўня адкрыты open call на ўдзел у выставе — запрашаюць мастачак і мастакоў, якія жывуць у Польшчы і краінах-суседках ЕС, прыняць удзел. Фармат твораў можы быць любы —  інсталяцыі, жывапіс, відэа, фатаграфііі перфарматыўныя практыкі, чакаюць творы на тэмы міграцыі і трансфармацыі пошуку сваёй ідэнтычнасці; вопыту жыцця «паміж» — краінамі, мовамі, станамі; асабістых перажыванняў і мастацкіх сведчанняў.

Прадугледжана аплата транспарціроўкі работ на выставу і іх усталёўка. Ганарары не прадугледжаны, але ёсць магчымасць прапанаваць сваю працу на аўкцыён (сродкі застаюцца аўтару).

Падаць працу можна да 20 траўня праз форму.

Праект ствараецца незалежнай групай куратараў і мастакоў і не мае інстытуцыйнай падтрымкі. Выстава — гэта працяг даследчай працы, якая ўжо прывяла да стварэння старонкі памяці Алеся Пушкіна, фармавання візуальнага архіва яго твораў і распрацоўкі будучага альбома.

Праект можна падтрымаць праз платформу Gronka.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости