Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы ансамблю праспекта Незалежнасці. «Несвоечасова», — піша тэлеграм-канал «Спадчына»

Культура
Мінск, праспект Незалежнасці. Фота: t.me/spadczyna

Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы ансамблю праспекта Незалежнасці, — заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».

Акрамя будынкаў па праспекце сюды была ўключана забудова, якая з’яўляецца візуальным працягам ансамблю па суседніх вуліцах Свярдлова, Гарадскі Вал, Леніна, Энгельса, Камуністычнай і іншых, і нават бульвары па Камсамольскай і Леніна, што цалкам лагічна для захавання ўспрымання. Але чамусьці праігнаравана існаванне будынка гістарычнай турмы «Амерыканкі», якая з’яўляецца часткай комплексу квартала, піша «Спадчына».

Асобныя моманты ў праекце зон аховы не маюць сэнсу, бо ўмяшанні ў архітэктурную забудову ўжо дапушчаны.

Напрыклад, пункт «змяненне параметраў і гістарычнай выгляду агароджы набярэжнай рацэ Свіслач, акрамя навукова абгрунтаванага змянення», на думку адмыслоўцаў, выглядае смешна, бо яе ўжо там змянілі, замест натуральнага бетону мы атрымалі нейкую шэрую ЖКГ-размалёўку, якая выглядае танна.

«Але яшчэ смяшней, — піша аўтар допісу, — што на тэрыторыі былой электрастанцыі, злачынна знесенай і не адноўленай дзеля будаўніцтва «неКемпінскі», з’явілася зона рэгулявання забудовы, дзе забаронена:

  • узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, размешчаныя побач, а таксама без выкарыстання аб’ёмна-прасторавых параметраў і элементаў фасадаў, нейтральных у адносінах да гістарычнай забудовы;
  • надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вышэйшай кропкі даху.

А што маем? Адзіны суседні помнік — Дзяржаўны цырк, і «неКемпінскі» значна вышэйшы і за ягоны карніз, і за вышэйшы пункт купала. Збудаванне 18 м гэта каля 5-павярховага жылога дома, які зноў жа будзе вышэйшым за карніз цырка — як стасуюцца гэтыя два пункты, шчыра не разумею».

Месца, дзе стаіць палац Карычаў, таксама засталося без аніякага рэгулявання. Быццам з праспекта і не праглядаецца.

У любым разе гэты дакумент з’явіўся несвоечасова, ён мусіў быць прыняты 15 гадоў таму, калі ў ансамбль праспекта яшчэ не было ніякіх уварванняў.

Нагадаем, што мінскі праспект Незалежнасці прэтэндаваў на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: