Мікалай Халезін атрымаў ордэн Брытанскай імперыі M. B. E. з рук аднаго са старэйшых членаў каралеўскай сям’і — прынцэсы Анны.
Цырымонія адбылася яшчэ 24 студзеня, а сёння рэжысёр, драматург і сузаснавальнік Беларускага Свабоднага тэатра падзяліўся здымкамі з урачыстай імпрэзы.
2 лістапада такую ж узнагароду ў Букінгемскім палацы з рук прынцэсы Анны атрымала сузаснавальніца Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда.
На гэты раз уручэнне павінен быў праводзіць Яго Вялікасць Кароль Чарльз III, але напярэдадні ён апынуўся ў шпіталі.
Пра гэта рэжысёр Беларускага Свабоднага тэатра напісаў у Фэйсбуку.
Наталля Каляда і Мікалай Халезін былі намінаваныя яшчэ пры жыцці брытанскай каралевы Элізабэт II. Гэта быў апошні спіс кандыдатаў на ўзнагароду, які яна падпісала. Новы кароль Чарлз III пазней зацвердзіў той спіс.
Наталля Каляда і Мікалай Халезін удастоены гэтай узнагароды за заслугі перад тэатрам. Нагадаем, што спектакль «Сабакі Еўропы» Беларускага свабоднага тэатра ўвайшоў у дзясятку найлепшых брытанскіх спектакляў года. А ў верасні на сцэне «Barbican» у Лондане паказалі оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле Уладзіміра Караткевіча, якая атрымала выдатныя водгукі ў брытанскай прэсе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: