Мастачка Цемра апублікавала відэа, дзе яна спальвае свой уласны твор. Аднак высветлілася, што гэта зусім не акт вандалізму, а плённы працэс тварэння. Толькі замест пэндзляў яна скарысталася агнём. У выніку атрымаўся мастацкі твор, арт-аб’ект, які аўтарка назвала «Інвентарны нумар».
Аднак мастачка не лічыць атрыманы аб’ект мастацкім творам. «Згарэлая карціна, — патлумачыла нам аўтарка, — пераўтвораная ў прах, набывае новае жыццё, але не як твор мастацтва, а як аб’ект уліку. Парадокс быцця: тое, што не мае каштоўнасці ў матэрыяльным свеце, набывае парадкавы нумар, калі становіцца часткай сістэмы. Попел як сімвал: не толькі знішчэння, але і памяці. Мы беражліва захоўваем тое, чаго ўжо няма, прысвойваючы яму нумар, нібы спрабуючы захаваць сувязь са страчаным».
«Інвентарны нумар» — гэта не проста назва, гэта квінтэсенцыя страты.
«Карціна-рэха свету які сышоў, гэта сімвал страчанага. Гэтая карціна была свядома ахвяраваная агню, стаўшы медытацыяй пра прывіды мінулага, якім мы прыпісваем імёны і нумары. Інвентарны нумар, паказаны на карціне, нясе ў сабе схаваны сэнс. Магчыма, камусьці атрымаецца разгадаць яго таямніцу, але я пакіну гэтую загадку без адказу», — патлумачыла аўтарка свой канцэпт.
Што ж за карціна згарэла?
«Спалена была карціна, — адказвае Цемра, — якую я не публікавала, але рабіла яе на працягу года. Доўгі час я спрабавала ўвасобіць адну ідэю ў карціну, але яна так і заставалася недасяжнай.
Спаленне карціны дапамагло мне адштурхнуцца і стаць больш свабоднай не трымацца назапашаных намаганняў, і гэта рашэнне, на здзіўленне, аказалася станоўчым пунктам ператварэння як карціны, так і мяне».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: