Беларускі постпанк-гурт «Петля Пристрастия» сёння падзяліўся ў сацсетках абяцаным сінглам «Квант». «Песня сфармавалася з адчування агульнай зношанасці нервовай сістэмы суайчыннікаў па абодва бакі амаль жалезнай заслоны», — прадставілі новую кампазіцыю музыкі.
На думку гурта, адчуванне агульнай зношанасці нервовай сістэмы суайчыннікаў «стане часткай асновы самасвядомасці сучаснага чалавека ў гэтай частцы свету». «Усе, карацей, п’юць таблеткі, але мала каму дапамагае», — падсумоўваюць музыкі.
Нагадаем, што ўжо заўтра, 1 чэрвеня, пачынаецца канцэртны тур «Петли…» па Еўропе. Калектыў наведае дзесяць гарадоў — Варшава, Кракаў, Уроцлаў, Познань, Берлін, Тбілісі, Батумі, Вільнюс, Рыга, Талін. Першы выступ турнэ адбудзецца на пляцоўцы Варшаўскага ўніверсітэта — Proxima.
Слухаць новы сінгл можна тут.
Дазнацца больш пра тур калектыву — тут.
«Петля Пристрастия» — беларускі постпанк-гурт, заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску вакалістам Іллём Чарапко—Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У склад гурта ўваходзіць пяць чалавек, на рахунку калектыву шэсць поўнафарматных альбомаў. Шосты альбом «Не той чалавек» быў выдадзены ў 2021 годзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram