«Куды ляціць мой кожны квант?»: «Петля Пристрастия» выклала ў сеціва абяцаны сінгл

Культура
Канцэрт гурта "Петля Пристрастия" ў Кіеве ў 2019 годзе. Фота: Oli Zitch.

Беларускі постпанк-гурт «Петля Пристрастия» сёння падзяліўся ў сацсетках абяцаным сінглам «Квант». «Песня сфармавалася з адчування агульнай зношанасці нервовай сістэмы суайчыннікаў па абодва бакі амаль жалезнай заслоны», — прадставілі новую кампазіцыю музыкі.

На думку гурта, адчуванне агульнай зношанасці нервовай сістэмы суайчыннікаў «стане часткай асновы самасвядомасці сучаснага чалавека ў гэтай частцы свету». «Усе, карацей, п’юць таблеткі, але мала каму дапамагае», — падсумоўваюць музыкі.

Нагадаем, што ўжо заўтра, 1 чэрвеня, пачынаецца канцэртны тур «Петли…» па Еўропе. Калектыў наведае дзесяць гарадоў — Варшава, Кракаў, Уроцлаў, Познань, Берлін, Тбілісі, Батумі, Вільнюс, Рыга, Талін. Першы выступ турнэ адбудзецца на пляцоўцы Варшаўскага ўніверсітэта — Proxima.

«Куды ляціць мой кожны квант?»: «Петля Пристрастия» выклала ў сеціва абяцаны сінгл

Слухаць новы сінгл можна тут.

Дазнацца больш пра тур калектыву — тут.

«Петля Пристрастия» — беларускі постпанк-гурт, заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску вакалістам Іллём ЧарапкоСамахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У склад гурта ўваходзіць пяць чалавек, на рахунку калектыву шэсць поўнафарматных альбомаў. Шосты альбом «Не той чалавек» быў выдадзены ў 2021 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: