Польшча, Германія, Грузія, Літва, Латвія, Эстонія — беларускі постпанк-гурт «Петля Пристрастия» з 1 чэрвеня едзе ў канцэртны тур па Еўропе. Дзесяць гарадоў, шэсць краін. «Вязем новы сінгл «Квант», які выйдзе хуткім часам», — анансуюць выхад новай песні музыканты.
Расклад тура на дадзены момант выглядае наступным чынам:
Квіткі ў продажы мусяць з’явіцца ў панядзелак, 13 траўня, на petliatour.com.
«Петля Пристрастия» — беларускі постпанк-гурт, заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску вакалістам Іллём Чарапко—Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У склад гурта ўваходзіць пяць чалавек, на рахунку калектыву шэсць поўнафарматных альбомаў. Шосты альбом «Не той чалавек» быў выдадзены ў 2021 годзе.
«Петля Пристрастия» заўсёды — хай і вельмі мудрагеліста — апісвала паганую рэальнасць вакол. На альбоме «Не той чалавек» рэзкасць выведзена на максімум. Такой безнадзейнай і адчайнай кружэлкі сёлета яшчэ не выходзіла», — пісаў пра плытку аглядальнік «Афиши» Мікалай Аўчыннікаў. Апошні сінгл гурт выдаў у 2023 годзе — ён называецца «Жыццё як жах».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram