Кніга «Руіны Беларусі» ўвайшла ў спіс найлепшых польскіх кніг 2025 года

Культура

Кніга «Руіны Беларусі» ініцыятывы VEHA намінаваная на прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025 года ў катэгорыі «мастацтва» (альбомы, каталогі, фотакнігі).

«Руіны Беларусі» — першая кніга, надрукаваная сумесна з польскімі выдавецтвамі. Сувыдаўцом кнігі «Руіны Беларусі» стаў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (у супрацоўніцтве з галерэяй «Арсенал» з Беластоку), у выданне ўвайшлі фотаздымкі з архіва, што збірае Цэнтр.

Кніга «Руіны Беларусі» ўвайшла ў спіс найлепшых польскіх кніг 2025 года
1915-1918 гады, Крэва, Смаргонскі р-н, Гродзенская вобл. Руіны Крэўскага замка і Троіцкай царквы. Прадаставіў Яўген Мшар. Архіў VEHA, калекцыя «Руіны Беларусі». Фота: veha-archive

Новая фатаграфічная калекцыя VEHA распавядае пра лёс беларускіх камяніц. У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў.

Войны, нядбайнасць, дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы і цэрквы, сінагогі і хаты. Мноства іх знікла без следу на зямлі, але засталося на фотаздымках.

Дарэчы, каманда працягвае збіраць матэрыялы для другога тома «Руін Беларусі», які з‘явіцца па меры таго, як будуць дасылацца здымкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.