Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе працягвае рэстаўрацыйныя працы і шукае валанцёраў

Культура
Костел Вознесения Пресвятой Девы Марии в Будславе. Фото: t.me/budslau

Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе працягвае даследчыя працы, і 22-23 красавіка запрашае валанцёраў далучыцца да талакі.

Адбудзецца абследаванне канструкцыі кляштара, сцен і падмуркаў алтарнай часткі касцёла Адвядзення Найсвяцейшай Пані Марыі 1643 года — так званага старога касцёла. «Гэта неабходны крок, каб адкрыць перспектывы для далейшых археалагічных і гістарычных даследаванняў», — адзначаюць даследчыкі.

Нагадаем, што зараз у храме ідуць працы па аднаўленні касцёла пасля пажару ў 2021 годзе. Практычна адразу пасля навалы беларусы пачалі збор на аднаўленне храма і агулам сабралі 1 446 207 беларускіх рублёў. Ужо ў 2022 годзе былі завершаны будаўнічыя працы — створаны новы дах, пасля рэстаўрацыі вярнулася ў храм цудадзейная ікона Дзевы Марыі. Касцёл адзначыў 25-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, быў праведзены слынны Будслаўскі фэст — у 2022, 2023 і 2024 гадах. Аднак гэта быў толькі пачатак рэстаўрацыйных работ, які будуць доўжыцца ажно да 2033 года.

З апошніх навін — сёлета ў святыню вярнулася фігура Езуса Журботна (I-я палова XVII ст.), летась рабіліся абмеры драўлянага разнога алтара, створанага ў 1649 годзе. Планавалася рэстаўрацыя гэтай святыні, якая з’яўляецца адным з найцікавейшых помнікаў ранняга барока на Беларусі.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе працягвае рэстаўрацыйныя працы і шукае валанцёраў
Фігура Езуса Журботнага (I-я палова XVII ст.). Фота: facebook.com/budslau.

Інфармацыя пра ход даследчых прац Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе рэгулярна дзеліцца ў сваіх сацсетках.

«У лістападзе 2024 года мы атрымалі адмоўнае заключэнне экспертызы па першай чарзе праекта, асноўная прычына такога рашэння — недастатковыя канструктыўныя рашэнні па ўзмацненні падмуркаў і грунтоў, — паведамілі даследчыкі. — З мэтай ўдакладнення інфармацыі адносна дадзеных канструкцый было прынята рашэнне правесці дадатковыя інжынерна-геалагічныя даследаванні. Падчас абследавання былі выяўлены не толькі вядомыя нам канструкцыі кляштара, але і, меркавана, сцены і падмуркі алтарнай часткі касцёла Адведзінаў НПМ 1643 года. Дадзенае адкрыццё можа змяніць падыход да гісторыі развіцця кляштарнага комплексу ў Будславе і адкрывае перспектывы для далейшых археалагічных і гістарычных даследаванняў».

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе працягвае рэстаўрацыйныя працы і шукае валанцёраў
Інжынерна-геалагічныя даследаванні ў храме. Фота: facebook.com/budslau.

Такім чынам, зараз Касцёл мае патрэбу ў дапамозе, каб працягнуць далейшы шлях аднаўлення святыні.

Нагадаем, 28 лістапада 2018 года Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА аб’явіў рашэнне аб уключэнні «Урачыстасці, прысвечанай ушанаванню Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)» у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння.

Падтрымаць Будслаўскі касцёл можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости