«Кніжны воз» запісаў найноўшую аўдыяверсію рамана «Каласоў пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, за першыя тыдні колькасць праслухоўванняў гістарычнага аўдыясерыялу пабіла ўсе магчымыя рэкорды, — паведамляе каманда аўдыявыдавецтва.
Наступныя раздзелы ўжо з‘явіліся на «Кніжным возе»
Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекта стала Алеся Сёмуха, рэдактар запісу — Сяргей Шупа, разам з якім удалося стварыць максімальна дакладны запіс.
Музыку напісала Вольга Падгайская.
Апрацоўкай гуку займаўся Аляксандр Зелянеўскі.
Агучылі Аляксандр Леановіч і Галя Костка.
Каманда працавала над кнігай больш за год, прыклаўшы ўсе магчымыя намаганні, каб выдаць сапраўды найноўшую нецэнзураваную аўдыяверсію легендарнага рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
«Каласы пад сярпом тваім» можна бясплатна слухаць у аплікацыі «Кніжны воз».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram