Калектыву мінскай дзяржфілармоніі сёння прадставілі новага генеральнага дырэктара — ім стаў Сяргей Пукіта. Летась экс-кіраўнік Музычнага тэатра трапіў у апалу і ў выніку напісаў заяву аб звальненні па дамоўленасці бакоў за песню «Перемен!».
Новага кіраўніка прадставіў калектыву філармоніі міністр культуры Руслан Чарнецкі.
Сяргей Пукіта быў звольненны з Музычнага тэатра, дзе ён прапрацаваў пяць гадоў, у сакавіку 2024 года. Прычынай звальнення называлася кампазіцыя «Перемен!» рок-гурта «Кино», якая прагучала падчас канцэрту Сімфанічнага аркестра Варонежскай канцэртнай залы ў Музычным тэатры ў сакавіку 2024 года. Варонежскі аркестр выканаў яе падчас гастрольнага выступу.
Як тады паведаміла парталу «Зеркало» крыніца, знаёмая з сітуацыяй, «віну за выкананне гэтай кампазіі Пукіта ўзяў на сябе, хоць гэта была і не зусім яго зона адказнасці».
— Работнікі хацелі збіраць подпісы, каб яго пакінулі, Пукіта адмовіўся — ён так і ведаў вынік. Усіх падзякаваў, перадаў супрацоўнікам пранізлівую прамову, потым напісаў заяву па ўласным і сышоў сам, каб нікога не закранула. Цяпер ён без працы, але яму трэба ўтрымліваць траіх дзяцей.
Пукіту ў цэлым характарызавалі як «вменяемого, честного человека». Атрымоўваецца, што цяпер менеджар выйшаў з апалы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram