Кароткаметражны фільм «У жывым эфіры» з’явіўся на платформе Vodblisk

Культура
Кадр з фільма «У жывым эфіры». Фота: Агнешка Какоўска, Студыя Вайды.

Кароткаметражны фільм «У жывым эфіры» з’явіўся ў публічным доступе на платформе Vodblisk.

Пра гэта паведаміла яго стваральніца Мара Тамковіч у фэйсбуку: «Сябры, прыйшоў гэты доўгачаканы дзень, калі кароткаметражны фільм «У жывым эфіры» можа паглядзець з Беларусі, да таго ж цалкам бясплатна! Гэта магчыма дзякуючы Vodblisk, за што велізарны дзякуй Вользе Чайкоўскай і ўсёй камандзе! Асобная падзяка таксама прадзюсарам Wajda School & Studio і за фільм, і за магчымасць паказаць яго беларускім гледачам».

Стужка «У жывым эфіры» распавядае пра дзвюх журналістак, якія восенню 2020 года асвятлялі падзеі Марша памяці Рамана Бандарэнкі, жорстка разагнанага сілавікамі.

Журналісткі вядуць жывую трансляцыю з адной з кватэр у доме на Плошчы Пераменаў. Калі АМАП пачынае страляць у пратэстоўцаў, а дзяўчат адсочвае дрон, яны мусяць вырашыць, ці варта працягваць эфір, нягледзячы на рызыку.

Стужка натхнёная рэальнай падзеяй — стрымам журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай падчас мітынгу 15 лістапада 2020 года. За гэта яны былі пакараныя турэмнымі тэрмінамі. Дар’я Чульцова цяпер на волі, а Кацярына Андрэева дагэтуль знаходзіцца ў турме па іншай палітычнай справе і з’яўляецца палітзняволенай.

«Я заўжды падкрэсліваю, што «У жывым эфіры» — гэта мастацкае кіно,распавядала Мара Тамковіч у інтэрв’ю reform.news. — Так, пункт выйсця да гэтага фільму быў рэальны, фільм натхнёны рэальнымі падзеямі, але я абсалютна не прэтэндую на даставернасць. Ды нават цудоўна разумею, што падчас вядзення стрыму ў кватэры, падчас сцэны, якую мы аднаўляем, усё магло быць інакш. Але для мяне было важным ухапіць дух тых рашэнняў, што мусілі прымаць не толькі журналісткі, але беларусы ў кантэксце пратэстаў 2020-га. Таму што вельмі шмат людзей, на маю думку, паўставалі перад лёсавызначальны выбарам у той час і рабілі яго».

Фільм можна бясплатна паглядзець на тэрыторыі Беларусі. За прагляд фільма ў іншай краіне трэба будзе аплаціць 5 долараў.

Спасылка на прагляд тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: