Кароткаметражны фільм «Фінальнае выпрабаванне» беларускага рэжысёра Яўгена Лыткіна трапіў у конкурс Neisse Film Festival

Культура
Кадр з фільма "Фінальнае выпрабаванне".

Кароткаметражная стужка рэжысёра Яўгена Лыткіна «Фінальнае выпрабаванне» (The Final Test) адабрана ў асноўную конкурсную праграму 23-га кінафестывалю Neisse Nysa Nisa.

Фільм, створаны беларускімі кінематаграфістамі ў выгнанні ў мінулым годзе, будзе дэманстравацца ў конкурсе кароткага метра на фестывалі ў Нямеччыне.

Сюжэт карціны наступны. У незвычайным пакоі настаўніца абвяшчае іспыт, у якім не існуе правільных адказаў. Аднак патрабаванне застаецца жорсткім: кожны ўдзельнік павінен атрымаць ідэальны бал. Гэтая метафарычная гісторыя абяцае стаць моцным выказваннем пра выбар, ціск і маральныя межы.

Галоўная інтрыга для беларускага гледача — удзел у фільме «купалаўцаў»: Алег Гарбуз і Святлана Зелянкоўская выканалі вядучыя ролі. Разам з імі ў кадры з’явіцца беларускі дудар, музыка Аляксей Бурнасенка.

Над стужкай таксама працавалі: прадзюсар Дзяніс Іваноў, аператар Valik, мантаж Міхаіла Васілевіча. Сцэнар напісаў сам рэжысёр Яўген Лыткін, у прыватнасці, вядомы праектам BFN:Live.

Сёлета фестываль Neisse адзначыўся рэкорднай канкурэнцыяй: арганізатары атрымалі 1200 заявак. Трапленне «Фінальнага выпрабавання» ў конкурс кароткаметражных фільмаў сярод такой колькасці прэтэндэнтаў — гэта прызнанне  ўзроўню беларускага праекта.

Першыя паказы пройдуць у атмасферных кінатэатрах памежжа: 27 мая (серада), 20:00 — кінатэатр Camillo (Гёрліц, Германія),  31 мая (нядзеля), 13:00 — кінатэатр KunstBauerKino 2 (Гросхенэсдорф).

Neisse Film Festival — гэта ўнікальная пляцоўка, якая спецыялізуецца на кінематографе Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Асаблівасць фэсту ў тым, што ён адначасова ладзіцца ў трох краінах: Германіі, Польшчы і Чэхіі. Асноўныя паказы праходзяць у гарадах Цытаў, Згожалец/Гёрліц і Ліберац.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.