Ініцыятыва MALDZIS набыла рукапісны архіў XIX стагоддзя, які паходзіць з парафіі Гродзеншчыны

Культура
Фрагмент рукапіснага зборніка службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах. Фота: сайт ініцыятывы.

7 сакавіка ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы рукапісны архіў першай паловы XIX стагоддзя, які паходзіць з парафіі недалёка ад Горадні. Гэта вельмі каштоўная крыніца інфармацыі пра тагачаснае канфесійнае і свецкае жыццё рэгіёна.

Гэта так званы капіярый – рукапісны зборнік службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах, што ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці.

Ініцыятыва MALDZIS набыла рукапісны архіў XIX стагоддзя, які паходзіць з парафіі Гродзеншчыны
Фота: сайт ініцыятывы.

У зборніку захаваліся распараджэнні свецкіх і касцёльных уладаў, звесткі пра жыццё парафіі і мясцовай супольнасці, трапляюцца прозвішчы мясцовых жыхароў, сустракаюцца згадкі пра метрычныя акты, асобныя сямейныя гісторыі, нататкі пра вакцынацыю ад воспы, будаўніцтва касцёла і шмат іншага.

Большасць запісаў належыць настаяцелю парафіі і гарадзенскаму дэкану Міхалу Сезянеўскаму (1784–1850). Яны вяліся цягам 14 гадоў і датуюцца першай паловай XIX стагоддзя.

Ініцыятыва MALDZIS набыла рукапісны архіў XIX стагоддзя, які паходзіць з парафіі Гродзеншчыны
Фота: сайт ініцыятывы.
Ініцыятыва MALDZIS набыла рукапісны архіў XIX стагоддзя, які паходзіць з парафіі Гродзеншчыны
Фота: сайт ініцыятывы.

Рукапісная кніга была набытая на сродкі мецэната ініцыятывы MALDZIS Іллі Пакроўскага.

“Амаль штодзень недзе ў свеце прадаюцца калекцыйныя рэчы, звязаныя з Беларуссю. Але сустрэць у продажы каштоўнасць, вывезеную з беларускай тэрыторыі, звязаную з ёй зместам і праз паходжанне, калі да таго ж месца ўзнікнення дакладна вядомае, – гэта сапраўдная рэдкасць”, – кажа кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч.

У найбліжэйшых планах MALDZIS – адлічбаванне рукапіснага зборніка, каб зрабіць яго дасяжным для ўсіх зацікаўленых гісторыкаў і краязнаўцаў.

Падтрымаць ініцыятыву можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.