«Музычныя вечары ў Мірскім замку» — летні фестываль, які ладзіцца ля сценаў замкавага комплекса «Мір» больш за дзесяць гадоў, сёлета пройдзе 16-17 чэрвеня. У яго праграме чатыры «грандыёзныя канцэрты», сярод якіх хэдлайнерам стане «сольнік» расійскага выканаўцы Алега Газманава.
Адкрываць праграму 16 чэрвеня будзе Нацыянальны канцэртны аркестр імя Міхаіла Фінберга з шоу «Музыка па-за часам».
На сольны канцэрт Вікторыі Алешка «Сапраўднае золата» ў гэты ж дзень завітае адмысловы госць Аляксандр Саладуха.
Канцэрт артыстаў беларускай эстрады «Нашы любімыя» 17 чэрвеня збярэ знаёмых асобаў «правільнай пазіцыі»: Алёна Ланская, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Жанет, Вікторыя Алешка, Валерый Шмат; дзяржаўны ансамбль «Песняры», гурт «Коза Ностра», гурт «Аўра», арт-гурт «Беларусь», кавер-бэнд «Ружовыя ружы» ды іншыя спевакі і спявачкі.
Сімвалічна «вянчае» праграму «Музычных вечароў» у Міры сольны канцэрт народнага артыста Расійскай Федэрацыі Алега Газманава — выканаўцы, які ўнесены ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Украіны, Швейцарыі, Канады, Латвіі, Літвы за ўдзел у распаўсюджанні расійскай дэзінфармацыі і прапаганды, ды як асоба, якая мае дачыненне да «акупацыі, незаконнай анексіі і фальшывых рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: