Гурт Sož выпусціў першы беларускі кліп, зроблены па тэхналогіі Unreal Engine 5

Культура
Скрын відэа кліпа аўтарства Al Medwedsky.

Гурт Sož прадстаўляе кліп на загалоўную песню з дэбютнага міні-альбома «ApošnijaTancory».

Гэта працяг хаўруса з лічбавым мастаком Al Medwedsky, які ў 2020 годзе ўвасобіў дэбют каманды, сінгл Malako, у містычнай анімацыі. Гэтым разам “пятага ўдзельніка” калектыва можна пабачыць у відэа разам з постпанк-музыкамі.

Адметнасць новай графічнай працы — тэхналогія Unreal Engine 5.0, на якой на сённяшні дзень створана вобмаль кліпаў у глабальным свеце. Цяпер і Беларусь не адстае.

Новы кліп гурт каментуе так: “Пусты танцпол на філасофскім параходзе. Пусты танцпол у рэстаране «Галактыка». Апошнія танцоры працягваюць. Беларускае чаканне Калядаў-2023. Пачаўшы вандроўку ў акваторыі Сажа, цяпер мы апынуліся ў адкрытым акіяне. «Мы так моцна змяніліся, мы не змяніліся ані кроплі», — менавіта так гучыць галоўная мантра гэтай песні. Гэтым кліпам мы запрашаем вас на наш асабісты «філасофскі параход», які ўжо колькі гадоў нясе нас праз штармы рэвалюцыі, вайны і эміграцыі”.

Sož — электрапостпанк-гурт родам з Гомеля, носіць назву ракі, на якой стаіць горад.

Гурт выпусціў міні-альбом «Apošnija Tancory», а таксама кліпы «Malako», «Stotis» i «Apošnija Tancory». Зараз працуе над альбомам, які плануе прэзентаваць на борце рэальнага карабля.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: