Падчас форуму па правах чалавека ў свеце OSLO Freedom Forum 2023 праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсце» прадставіць арт-інсталяцыю Андрэя Курэйчыка «Галасы Новай Беларусі» ў перакладзе Джона Фрыдмана. Пра гэта Андрэй Курэйчык напісаў у сацсетках.
«Галасы Новай Беларусі» — гэта 16 маналогаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Марыны Золатавай, Ігара Лосіка.
Адны з іх — звычайныя людзі, рэпрэсаваныя за выступы супраць жорсткага рэжыму і панеслі з-за гэтага цяжкія наступствы, іншыя — вядомыя беларускія апазіцыянеры, якія гадамі змагаліся з Лукашэнкам.
На выставе гучаць галасы амерыканскіх акцёраў і вядомых выкладчыкаў Ельскага ўніверсітэта, у тым ліку вядомых амерыканскіх гісторыкаў Цімаці Снайдэра і Марсі Шор, філосафа Джэйсана Стэнлі, рэжысёра Юрыя Кардонскага і іншых.
OSLO FREEDOM FORUM 2023 — найбуйнейшы форум па правах чалавека ў свеце, які праводзіцца штогод у Осла, Нью-Ёрку і Тайбэі.
«Галасы новай Беларусі» створаны ў партнёрстве з Беларускім фондам салідарнасці, які падтрымлівае дэмакратычных праваабаронцаў і арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Праект таксама падтрымліваецца Школай Драмы Дэвіда Гефена ў Ельскім універсітэце і Fortunoff Архівам сведчанняў Халакосту Ельскага ўніверсітэта.
Праект будзе дэманстравацца ў чацвер, 15 чэрвеня, у SALT (размешчаная па адрасе Langkaia, 1, 0150 Oslo) падчас Форуму Свабоды ў Осла ў 2023 годзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: