Тэма палітвязняў – гэта тэма нумар адзін для беларусаў і беларусак! Незалежная грамадская арганізацыя Free Belarus Center разам з партнёрамі запускае кампанію ТЭМА#1, якая накіравана на падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.
Free Belarus Center у “перадвыбарчы” час для беларусаў і беларусак анансавала сайт ТЭМА#1 – дзе кожны і кожная можа падтрымаць палітвязняў і палітвязынак.
У межах кампаніі ТЭМА#1 будуць праходзіць анлайн і афлайн мерапрыемствы. Далучыцца можна праз адмысловы сайт. На сайце ёсць печыва з прадказаннем ад палітвязняў і палітвязынак, якім можна і трэба падзяліцца ў сацсетках. Гэты просты крок узмацніць гучанне тэмы палітвязняў у беларускай медыяпрасторы. Таксама на сайце сабраныя іншыя спосабы падтрымкі праз розныя арганізацыі і афіша мерапрыемстваў афлайн.
Непасрэдна 26 студзеня ў беларускіх прасторах (хабах, каворкінгах, культурных прасторах, кавярнях і барах) пройдзе серыя разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных тэме правоў чалавека, палітычным зняволеным, дэмакратыі. Якое мерапрыемства будзе праходзіць у вашым горадзе, таксама можна паглядзець на сайце кампаніі.
«Наша сіла – у салідарнасці, а наша галоўная каштоўнасць – свабода. Таму мы не хочам гаварыць пра выбары, мы абіраем гаварыць пра нашы каштоўнасці: няма нічога важнейшага за свабоду беларусаў і беларусак. Далучайцеся да кампаніі! Давайце быць разам з тымі, хто сёння не можа быць свабоднымі», – кажа Паліна Бродзік, каардынатарка кампаніі.
Кампанія ТЭМА#1 плануе павысіць інфармаванасць і павялічыць падтрымку палітычных зняволеных. Яна скончыцца 26 студзеня ў 00:00. Паспей зрабіць свой унёсак у нашую агульную справу.
Далучыцца да кампаніі можна непасрэдна праз сайт ТЭМА#1
А сачыць за ходам кампаніі ў сацсетках партнёраў і арганізацыі:
t.me/freebelaruscenter
instagram.com/freebelaruscenter/
facebook.com/FreeBelarusCenter
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.