Фільм «Анора» амерыканца Шона Бэйкера стаў уладальнікам «Залатой пальмавай галіны» Канаў. Рэжысёр калісьці ўдзельнічаў у «Лістападзе»

Культура
Амерыканскі рэжысёр Шон Бэйкер атрымаў галоўную ўзнагароду Канскага кінафестывалю за фільм "Анора". Фота: сацсеткі Канскага кінафестываля.

Рамантычная камедыя «Анора» амерыканскага рёжысёра Шона Бэйкера ўчора ўзяла галоўную ўзнагароду Канскага кінафестываля — «Залатую пальмавую галіну». Шон Бэйкер найбольш вядомы такімі стужкамі як «Мандарын», «Праект Фларыда», «Чырвоная ракета», «Старлетка» — апошняя, у прыватнасці, прымала ўдзел у мінскім фестывалі «Лістапад» у 2013 годзе.

А ў 2014 годзе Шон Бэйкер прыязджаў у Мінск, каб узначаліць журы конкурсу «Маладосць на маршы». Нагадаем, што ў той час дырэкцыяй фестываля з’яўлялася кампанія «Арт-Карпарэйшн», а праграмным дырэктарам ігравога кіно быў Ігар Сукманаў.

Актуальны фільм-трыумфатар амерыканскага кінематаграфіста распавядае пра спантанны шлюб сына рускага алігарха і танцаўшчыцы стрыптыз-клуба, які хочуць прадухіліць бацькі хлопца. Карціну апісваюць як сучасную версію Папялушкі. Галоўныя мужчынскія ролі ў кіно іграюць расійскія акцёры (Марк Эйдельштейн і Юрый Барысаў), і расійскія медыя ўжо назвалі перамогу «Аноры» сенсацыяй. Але Антон Долін у «Медузе» напісаў, што новая карціна Бэйкера «не прасунула сусветны кінематограф ні на крок».

Фільм «Анора» амерыканца Шона Бэйкера стаў уладальнікам «Залатой пальмавай галіны» Канаў. Рэжысёр калісьці ўдзельнічаў у «Лістападзе»
Кадр з фільма «Анора». Фота: kinopoisk.ru.

«Анора» Шона Бэйкера — збольшага лірычная, збольшага рамантычная камедыя з ноткамі меланхоліі і сумным фіналам. А перш за ўсё жанравы забаўляльны фільм, у якім шмат эмоцый і жартаў, але зусім няма ніякіх ідэй. Мастацкіх інавацый у ім таксама не знайсці, і ёсць падазрэнне, што менавіта гэта і ацаніла Грэта Гервіг, якая ўзначальвала канскае журы», — напісаў расійскі крытык.

Стужка іранскага рэжысёра Махамада Русолафа «Семя святога інжыра», пра якую Reform.news пісаў раней, атрымала ад журы форуму Адмысловую адзнаку.

Іншыя ўзнагароды размеркаваліся наступным чынам.

Гран-пры — «Усё, што мы прадстаўляем як святло», Паял Кападыя.

Прыз за рэжысуру —  Мігель Гоміш, «Гранд Тур».

Прыз за сцэнарый — «Субстанцыя», рэжысёр Каралі Фаргеа.

Прыз за лепшую жаночую ролю — Зоі Салдана, Селена Гомес, Карла Гаскон і Адрыяна Пас з фільма «Эмілія Перэс».

Прыз за лепшую мужчынскую ролю — Джэсі Племонс, фільм «Віды дабрыні».

Прыз журы – «Эмілія Перэс» рэжысёра Жака Адзіяра.

«Асаблівы погляд» — «Чорны сабака», рэжысёр Гуань Ху.

Лепшы кароткаметражны фільм — «Чалавек, які не мог маўчаць» рэжысёра Небойшы Слепцэвіча.

«Залатую камеру» за найлепшы дэбют атрымаў фільм «Арман» (Нарвегія, Нідэрланды).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: