«Чорны дзень» для беларускай фатаграфіі», — менавіта так назвалі той час, калі стала вядома пра смерць беларускага фатографа, рэдактара, куратара Уладзіміра Парфянка. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік вядомай галерэі візуальных мастацтваў NOVA памёр ва ўзросце 65 гадоў у Мінску. (Прычыны і дакладная дата смерці пакуль высвятляюцца). Гэта страта агаломшыла фатаграфічную і культурніцкую супольнаць, бо маштаб зробленага Уладзімірам Парфянком для беларускай фатаграфіі складана ўмясціць у адзін сказ. Толькі ў бліжэйшых планах падзвіжніка было: адкрыццё дыскусійнага клуба «CLOUSE UР» пры Беларускім грамадскім аб’яднанні фатографаў, праца з архівамі, стварэнне кнігі па гісторыі беларускай фатаграфіі, распрацоўка канцэпцыі Музея беларускай фатаграфіі. Ён рыхтаваў і падкаст па гісторыі фатаграфіі… На жаль, гэтым планам не ўдалося здзейсніцца.
Reform.by сабраў вытрымкі з інтэрв’ю фатографа розных гадоў, а гэтаксама фатаграфіі яго вядомых праектаў. Гэта тая страта для беларускага мастацтва, якую пакуль немагчыма асэнсаваць.
Фатаграфіі з серыі Persona non-grata
«Серию «Persona non grata» можно рассматривать как своеобразный коллективный портрет моих современников, не совместимых с той Системой, в они родились и в которой вынуждены продолжать жить. Как правило, это не случайные люди, а мои близкие друзья, хорошие знакомые и приятели, те, с кем меня сталкивала жизнь…», — распавядаў пра свой праект, які распачаў у 1988 годзе, Уладзімір Парфянок.
Фатаграфіі з серыі «Фрагменты быцця»
«Работы конца 1980-х годов во многом тяготели к так называемой «прямой фотографии». Мы постигали навыки фотографического ремесла, охотясь за проявлениями реальной жизни. Люди на улицах городов были открыты и неагрессивны. Человек с фотокамерой был едва ли не неотъемлемым атрибутом городского ландшафта. Съемка на улице приносила невероятное удовольствие.
Это было время расцвета субъективной фотодокументалистики — в пику вымученности и постановочности сцен газетных фоторепортажей. Съемка изнутри события, полное растворение фотографа в снимаемой ситуации считались вершиной фотографического пилотажа».
Фатаграфіі з серыі «Сад камянёў»
«Серия работ «Сад камней», созданная на протяжении 1991 года во время разных поездок по большой советской стране (Ялта, Одесса, Чебоксары, Калининград, Москва), представляет собой коллекцию «вымирающих» образцов массовой пропаганды — анонимных скультурных композиций (часто с аллегорическим подтекстом), изготовленных из гипса. Разбросанные в тысячах копий по паркам, дворам и скверам разных городов, они до сих пор продолжают влачить жалкое существование, демонстрируя своим полуразрушенным состоянием незыблемость советских мифов».
Фатаграфіі з серыі «Lucida momenta»
Уладзіміра Парфянок пра серыю: «Выставочный проект «Lucida momenta» (1995) включил в себя фотографии, сознательно сделанные вне фокуса. Размытые, нерезкие фотоснимки крупных фрагментов различных предметов были соединены в большие «композиты», «табло», иногда — в секвенции, что придало малоинформационным изображениям дополнительную нарративность».
Вытрымка з інтэрв’ю часопісу pARTisan, студзень 2014 года:
Уладзімір Парфянок: «Для мяне фатаграфія — гэта лад жыцьця. Не гульня ў жыцьцё, а менавіта сама ягоная форма. Што б я ні рабіў, — гэта фатаграфія ў рознай форме яе праявы».
З інтэрв’ю для кнігі «Гісторыя беларускай фатаграфіі», ліпень 2019 года:
«Усё складвалася само сабой. Быў такі ландшафт культурных падзей, прагалы якога натуральным чынам неяк імкнешся запоўніць. Але канчаткова вымаўлёваецца пэўны «сіндром Юрыя Васільева» — калі свой імпэт, час і сілы траціш на грамадскія справы і ў выніку грэбуеш сваёй уласнай творчасцю. Ды і жадання зарабіць на актыўнасцях не было. Хутчэй рухала ідэя быць у працэсе, і гэты працэс падтрымліваць усімі даступнымі сродкамі».
З інтэрв’ю газеце «Культура», люты 2019 года:
«Тая архіўная ліхаманка, што распачалася ў апошнія гады — вельмі добры знак. Бо менавіта архівы паказваюць той аб’ём, глыбіню і гістарычную перспектыву, якой раней мы былі пазбаўлены ў дачыненні да фатаграфіі. Яны раскрываюць магчымасці фота як сродку нацыянальнай ідэнтыфікацыі, — акурат тое, пра што я казаў. Людзі паступова пачынаюць усведамляць гэта, бо раней многія фотамастакі меркавалі, нібы гісторыя пачынаецца з іх. А тут высвятляецца, што нягледзячы на ўсе жыццёвыя перыпетыі і катастрофы ХХ стагоддзя, заўсёды былі людзі, якія здымалі, і здымалі таленавіта. Той жа архіў Таранды адкрыў нам Заходнюю Беларусь 1950-х, або архіў Савы Сіўко, які паказаў міжваенны час Любчанскага краю. І калі мы знойдзем тое, што пакуль нераскрыта, невядома,— а я ўпэўнены, што гэтыя аўтары ёсць і чакаюць свайго часу ды прызнання, — мы з асобных пункціраў атрымаем суцэльную лінію— карціну нашай нацыі, яе гістарычны партрэт. Безумоўна, такім чынам можа скласціся і экспазіцыя Музея фатаграфіі».
«Як бы пафасна гэта ні гучала, беларускай фатаграфіі сёння патрэбна проста ўвага. Ды на высокім узроўні. Бо фатаграфія як была гэткай «падчаркай» сярод іншых відаў мастацтваў, так і засталася. Нягледзячы на Месяц фатаграфіі ў Мінску, ці, скажам, наяўнасць асобнай намінацыі ў Нацыянальнай мастацкай прэміі.
— Для вас гэта не аргументы?
— Так. Бо многія ініцыятывы ў нас робяцца хутчэй насуперак, а не дзякуючы. Дзеля таго, каб убачыць рэальны стан рэчаў, дастаткова проста паглядзець на досвед суседніх краін у гэтай вобласці. У Маскве, скажам, працуе Мультымедыя Арт Музей, у якім фатаграфія мае свой сталы дом. У Літве яшчэ ў савецкія часы на фатаграфію і баскетбол зрабілі стаўку — і сёння гэта прызнаныя брэнды краіны. У Польшчы праходзяць розныя фотафестывалі, нават працуе аўкцыён польскай фатаграфіі… Ва Украіне адкрываюцца галерэі, ладзяцца шматлікія падзеі. Можа быць, у іх няма такога буйнога фестывалю, як у нас, але затое ўкраінцы не першы год робяць друкаваны часопіс, прысвечаны фатаграфіі. А ў нас ці ёсць падобнае выданне?
Гэта ўсё разам стварае асяродак, аснову для далейшага развіцця фатаграфічнай практыкі. Давайце будзем шчырымі: у параўнанні з гэтымі прыкладамі намаганні нашых энтузіястаў — гэта не той узровень. У нашай краіне фатаграфія да гэтай пары не атрымала належнай падтрымкі — пра што сведчыць хаця б адсутнасць нацыянальнага фатаграфічнага музея або галерэі».
З інтэрв’ю парталу Kyky.org, жнівень 2011 года:
«Если вы являетесь носителем беларусской ментальности, то априорно в вашей фотографии это можно будет почувствовать. Беларусская фотография отличается и от украинской, и от российской. Вспоминаю выставку 1994 года в Москве «Искусство современной фотографии. Россия. Украина. Беларусь», в ней были отведены по залу на каждую из стран-участниц выставки. И переходя из зала в зал, можно было заметить, как фотографии отличаются по настроению и темпераменту. Беларусская фотография мягкая, медитативная, в ней нет истеричности и крикливости».
«Фотография — это искусство случайного».
***
Уладзімір Парфянок нарадзіўся ў 1958 годзе ў мястэчку Вострына Гродзенскай вобласці. У фатаграфію прыйшоў у 1980-я. Адзін са слухачоў “Студыі-3” пры фотаклубе “Мінск”, ён патрапіў у эпіцэнтр творчага асяродку, створанага культавым педагогам і фатографам Валерыем Лабко. Адсюль, са “Студыі-3”, фатограф бярэ творчую свабоду і прагу да эксперыментаў, а таксама любоў да фатаграфіі як інструменту самаідэнтыфікацыі і пошуку. Прадстаўнік «новай хвалі» беларускай фатаграфіі ў 1980-х — 1990-х. Адзін з заснавальнікаў і куратар Галерэі візуальных мастацтваў NOVA. Рэдактар, выкладчык, культурніцкі дзеяч.
Працы Уладзіміра Парфянка знаходзяцца ў калекцыях Museet for Fotokunst «Brandts Klaedefabrik» (Данія), Det Kongelige Bibliotek (Данія), Інстытута імя Гёте (Балгарыя), ef-Galeria (Польшча), Дзяржаўнага музейна-выставачнага цэнтра Росфота (Расія), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея РБ, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў РБ ды іншых прыватных зборах Беларусі, Расіі, Даніі, Фінляндыі, Германіі, Бельгіі, Францыі.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: