Да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча ў Навагрудку пройдзе свята музыкі і паэзіі

Культура
Свята паэзіі «О Навагрудскі край — мой родны дом…». 2018 год. Фота: zelwa.by.

Свята музыкі і паэзіі “О Навагрудскі край — мой родны дом…”, прысвечанае 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, адбудзецца 30 верасня ў Навагрудку.

Пачнецца свята богаслужэннямі ў храмах горада і перагукам званоў.

Далей фестываль разгорнецца адразу на некалькіх тэматычных пляцоўках. На плошчы Леніна пройдзе асноўная праграма з урачыстым тэатралізаваным адкрыццём і музычнымі выступамі. У скверы Адама Міцкевіча адбудзецца мастацкі пленэр навучэнцаў мастацкай школы і адкрыццё арт-аб’екта. У Доме-музеі Адама Міцкевіча пройдзе літаратурна-музейны праект, а каля помніка Адаму Міцкевічу размесцяцца інтэрактыўныя фоталакацыі «Жывая гісторыя», а ўвечары плануецца стварэнне банэра, прысвечанага творчасці паэта.

Свята паэзіі «О Навагрудскі край — мой родны дом…» упершыню адбылося ў 2018 годзе, да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Тады тэатралізаваную дзею на аснове твораў Адама Міцкевіча рыхтавалі артысты і музыканты Беларускага музычнага тэатра, а ў ролі знакамітага паэта выступіў акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка. Cвята адкрываў старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатоль Маркевіч, прызначаны ў 2020 годзе міністрам культуры.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: