Vypuskny — новы кліп Leibonika (Сяргея Башлыкевіча) ужо паспелі ахрысціць міні-фільмам у духу Гая Рычы. Тачка, грошы і Святлана Зелянкоўская ў вобразе гангстаркі ў візуалізацыі песні пра беларускі выпускны. Такога Vypusknoga вы яшчэ не бачылі!
Насамрэч «гангстары» у кліпе тры: Святлана Зелянкоўская, Юля Шаўчук і Віктар Смерчынскі. А таксама ўласнай персонай Сяргей Башлыкевіч, герой якога «трапляе ў заварушку», і вымушаны спяваць песню пад дулам пісталета ў самых, так скажам, незвычайных становішчах. Кліпа ліха зрэжысіраваны: у ім ёсць дынаміка, гумар, і, што называецца, постмадэрнісцкі кураж.
Рэжысёрам незабыўнага відэа выступіў Георгі Бізюк (кампанія Krok films).
Vypuskny — гэта «первая песня-ластаўка» з новага альбому «Тупых песень» Leibonika. Музыка анансаваў выхад новага рэлізу такім вось яскравым чынам і прапануе падтрымаць яго данатам.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram