Паказ дакументальнага фільма пра пратэсны жнівень 2020-га «Кураж» («Смеласць») пройдзе 18 жніўня ў Варшаве.
«Давайце зноўку збяромся, як 3 гады таму ля Стэлы», — напісаў рэжысёр Аляксей Палуян у Фэйсбуку.
Пасля фільма адбудзецца размова з Марынай Якубовіч, Дзянісам Тарасенкам і Аляксандрам Івуліным. Мадэрацыя — Мікалай Лаўранюк.
Нагадаем, што стужка «Кураж» пра пра трох музыкаў і акцёраў «Беларускага свабоднага тэатра»: Марыну Якубовіч, Паўла Гарадніцкага і Дзяніса Тарасенку. Пра дух свабоды і годнасці, які жыве ў гэтых людзях. А таксама пра той дух годнасці, які прачнуўся ў беларускім грамадстве летам 2020-га.
Падрабязней пра стужку можна пачытаць тут.
Квіткі тут.
Дата: 18 жніўня
Час: 20:30
Месца: Кінатэатр LUNA. Варшава, ul. Marszałkowska, 28.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: