Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты

Культура
Падчас пітчынгу праектаў беларускіх рэжысёраў на прэзентацыі Беларускай незалежнай кінаакадэміі ў межах Берлінале-2023. Пра свой праект распавядае Мара Тамковіч (у цэнтры). Фота: Максім Швед.

Сёння, 26 лютага, 73-ці Берлінскі міжнародны кінафестываль завяршыў сваю працу. І сёлетняя яго эдыцыя запомніцца беларусам і беларускам не толькі парадам добрых і не вельмі прац выбітных кінарэжысёраў з усяго свету на экранах форуму, але і тым, што як ніколі раней на міжнародны фэст прыехала вялікае прадстаўніцтва беларускай кінасупольнасці.

Каля трыццаці беларускіх фільммейкераў наведалі Еўрапейскі кінарынак Берлінале, на якім у гэтым годзе была прэзентавана Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA). А яшчэ быў афлайн-кінапаказ ад Беларускай сеткі кінавытворцаў (BFN); упершыню на European Film Market працаваў стэнд беларускіх незалежных кінематаграфістаў, што ў пэўным сэнсе сведчыць пра новы этап у прамоцыі  беларускай незалежнай кінематаграфіі.

Reform.by вырашыў узгадаць яскравыя моманты еднасці беларусаў на фестывалі, калі незалежная кінасупольнасць заявіла пра сябе на адным з буйных кінарынкаў свету.

Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Падчас прэзентацыі Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Фота: Максім Швед.

Галоўнай падзеяй беларускай незалежнай індустрыі на Берлінале (і вялікім задзелам на будучыню) сталася прэзентацыя на пляцоўцы Martin Gropius Bau Беларускай незалежнай кінаакадэміі.

На мерапрыемстве былі прэзентаваныя дзесяць праектаў у працы ад Дар’і Жук, Ксеніі Галубовіч, Мары Тамковіч, Волі Чайкоўскай, Улады Сяньковай, Сашы Кулак, Марты Верас, Аляксея Палуяна, Андрэя Куцілы, Мікіты Лаўрэцкага.

Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Свой праект прэзентуюць рэжысёрка Дар’я Жук (злева) і сцэнарыстка Вера Філенка. Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Саша Кулак распавядае пра сваю працу. Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Аляксей Палуян цяпер працуе над фільмам «Waiting for Bernau». Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Новы фільм Мікіты Лаўрэцкага будзе называцца «Sovreman». Фота: Максім Швед.

Івэнт наведалі такія ганаровыя госці, як генеральны дырэктар Еўрапейскай кінаакадэміі Матэйc Ваўтэр Кноль, выканаўчая дырэктарка Берлінскага міжнароднага кінафестывалю Марыэт Рысенбек, кіраўніца German Films Сімона Баўман, генеральны дырэктар Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI Клаўс Эдэр, а гэтаксама міністарка Нямеччыны ў пытаннях культуры і медыя Клаўдыя Рот. (Падрабязней пра падзею можна пачытаць тут).

Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Міністарка Нямеччыны ў пытаннях культуры і медыя Клаўдыя Рот гутарыць з беларускімі кінематаграфістамі. Фота: Максім Швед.

Далей — 18 лютага — Беларуская сетка кінавытворцаў зладзіла кінапаказ кароткаметражнага кіно беларускіх аўтараў у залі на іншай пляцоўцы Еўрапейскага кінарынку — у гатэлі «Марыёт».

Былі прадэманстраваны стужкі «Котка» Наты Карнеевай, «Што ў Васі ўнутры» Віктара Красоўскага, «Зорка, якая ўпала на Раство» групы беларускіх рэжысёраў, якія пажадалі застацца ананімнымі. У цэлым Беларуская сетка кінавытворцаў на чале з прадзюсарам Леанідам Каліценем прадстаўляла адзінаццаць праектаў (!) кароткага метра ў працы.

Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Леанід Каліценя прадстаўляе праграму кароткаметражнага кіно, падрыхтаваную Беларускай сеткай кінавытворцаў. Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Падчас прагляду. Фота: Максім Швед.

Віктар Красоўскі адказвае на пытанні гледачоў. Фота: Максім Швед.

У цэлым, упершыню ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага кінафестывалю працаваў стэнд беларускага незалежнага кіно — пастаянная пляцоўка, дзе можна было дазнацца пра праекты незалежных беларускіх кінематаграфістаў, абмяняцца кантактамі, пазнаёміцца з аўтарамі. Стэнд быў заўважаны еўрапейскай кінасупольнасцю і карыстаўся попытам.

Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Стэнд Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Гэтаксама на ім прадстаўляла свае праекты Беларуская сетка кінавытворцаў — незалежная супольнасць фільммейкераў аб’ядналася. Фота: Максім Швед.

Своеасаблівай культурна-забаўляльнай імпрэзай стаўся так званы «happy hour», які ладзілі беларусы ў межах Еўрапейскага кінарынку. «Шчаслівая гадзіна» — гэта імпрэза, у межах якой кінематаграфісты пэўнай інстытуцыі, краіны частуюць удзельнікаў кінарынку, запрошаных і выпадковых гасцей індустрыяльнай пляцоўкі прысмакамі і напоямі сваёй нацыянальнай кухні. Беларускія кінематаграфісты запрашалі на крамбамбулю і шакаладныя цукеркі.

Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Падчас «шчаслівай гадзіны». Ірэна Кацяловіч, Аляксей Палуян і Андрэй Куціла запрашаюць удзельнікаў і гасцей Еўрапейскага кінарынку частавацца беларускай крамбамбуляй і цукеркамі. Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Падчас «шчаслівай гадзіны» на пляцоўцы Еўрапейскага кінарынку — Марыёт-гатэлю. Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Беларускія кінематаграфісты адкрываюць «шчаслівую гадзіну» на пляцоўцы Еўрапейскага кінарынку — Марыёт-гатэлю. Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Госці «шчаслівай гадзіны» — стартап беларускіх кінавытворцаў у Германіі. Фота: Максім Швед.
Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Госці «хэпі аур» размаўляюць з беларускай кінематаграфісткай Ксеніяй Галубовіч. Фота: Максім Швед.

Як адзначыў у інтэрв’ю аглядальніку Reform.by сузаснавальнік Беларускай незалежнай кінаакадэміі, кінарэжысёр Аляксей Палуян, крокі беларускай незалежнай кінасупольнасці на Берлінале — гэта толькі старт, бясспрэчна, вельмі важны і пачэсны, але ж толькі пачатак працы незалежных фільммейкераў у справе прасоўвання беларускага кіно. Наперадзе — новыя пляцоўкі кінафестываляў, на якіх як BIFA, так і BFN будуць шукаць партнёраў для стварэння, прадзюсіравання і прамоцыі беларускага незалежнага кіно.

Чым для беларусаў быў адметны Берлінскі кінафестываль? Узнаўляем яскравыя моманты
Беларускія кінематаграфісты і заснавальнікі Беларускай незалежнай кінаакадэміі пасля прэзентацыі ў Martin Gropius Bau. Фота: Максім Швед.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости

REFORM.news

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: