28 лiстапада ў Варшаве пачаўся кірмаш гістарычнай кнігі. Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў асобны беларускі і прадставіў расклад прэзентацый і творчых сустрэч:
29.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам самога творцы.
30.11 / 14:00 / Беларускі стэнд
Прэзентацыя дапаможніка «Каляндар адаптацыі ў новай краіне» Ханны Мурайда з удзелам аўтаркі. У свеце 3,5% людзей жывуць у эміграцыі — як ім парадзіць з адаптацыяй?
30.11 / 15:00 / Беларускі стэнд
Прэзентацыя кнігі Карнэля Макушыньскага «Д’ябал з сёмага класа»: папяровай і аўдыяверсіі.
30.11 / 16:00 / Sala Forum
Прэзентацыя серыі «Польская класіка для беларускага чытача»: Чэслаў Мілаш, Збігнеў Хэрберт, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.
30.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя кніг вядомага гісторыкаі пісьменніка Уладзіміра Арлова: «Patria Aeterna» і «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі». Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.
01.12 / 14:00 / Sala Kinowa
«Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы» – вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар – Алег Груздзіловіч.
01.12 / 14:00 / Sala Forum
«Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя» – Прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Груша.
01.12 / 14:00 / Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніжкі «Залатое зерне» Мечыслава Яна Супрона: «Як рэальныя мясціны і гістарычныя ілюстрацыі становяцца дэкарацыямі для казкі». Удзельнікі: выдаўчыня Валянціна Андрэева, аўтар і ілюстратар кніжкі Мечыслаў Ян Супрон.
Кірмаш праходзіць у Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4). Час працы: 10:00–18:00. Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго, як зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе наведвальнікаў будзе чакаць беларускі стэнд №75.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Алег Груздзіловіч, а не Алег Гудзіловіч