Дырэктарам тэатра з 2024 года была Таццяна Тоўсцік, змяніўшы на пасадзе Дзмітрыя Сямёнава, аднак інфармацыя пра яе знікла ў графе «кіраўніцтва і творчы склад» на афіцыйным сайце, дзе пазначаны толькі намеснік дырэктара Вячаслаў Леаненка. Журналіст Onlíner высветліў, што Таццяна Тоўсцік пакінула калектыў па ўласным жаданні, яна вырашыла вярнуцца да выкладчыцкай дзейнасці ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (яна была старшым выкладчыкам на кафедры рэжысуры).
Нагадаем, што спектаклі тэатра лялек вельмі запатрабаваныя. Найбольшым попытам карыстаюцца дарослыя пастаноўкі, аднак не ўсе з іх праходзяць цэнзуру.
Напрыклад, увосень спектакль паводле казак братоў Грым у рэжысуры Яўгена Карняга не прыняла адпаведная камісія, палічыўшы яго надта «чорным».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

