У Омскай вобласці Расіі адкрылі музей беларусаў-перасяленцаў у Сібір — фотафакт

Культура
Фота: kultura55.ru

У музеі-запаведніку «Старина Сибирская» ў Бальшарэччы Омскай вобласці з’явіўся «Беларускі падворак». Урачыстае адкрыццё прайшло ў фармаце старадаўняга абраду наваселля — «улазінаў».

Новая экспазіцыя знаёміць гасцей з укладам жыцця беларусаў-перасяленцаў, якія жылі ў Сібіры у канцы XIX стагоддзя. Тут аднавілі поўны цыкл жыцця селяніна-перасяленца — ад побыту да гаспадарчых работ.

У Омскай вобласці Расіі адкрылі музей беларусаў-перасяленцаў у Сібір - фотафакт

У Омскай вобласці Расіі адкрылі музей беларусаў-перасяленцаў у Сібір - фотафакт

У Омскай вобласці Расіі адкрылі музей беларусаў-перасяленцаў у Сібір - фотафакт

У Омскай вобласці Расіі адкрылі музей беларусаў-перасяленцаў у Сібір - фотафакт
Фота: omskgazzeta

Падворак, плошчай каля 800 м2 уключае дом мельніка, двухпавярховы амбар, выган, свіран і калодзеж-журавель. Будынкі зрабілі з дрэва паводле старых тэхналогіяў. Частка прадметаў экспазіцыі захавалася ў сем’ях нашчадкаў перасяленцаў, частку перадалі з этнаграфічнай калекцыі краязнаўчага музея.

Асноўная хваля перасялення беларусаў у гэты рэгіён прыпала на 1898 год. Сяляне ехалі ў Сібір праз малазямелле і Сталыпінскую рэформу, якая падтрымлівала перасяленцаў грашыма. У пераліку прафесій навасёлаў значацца цесляры, млынары, столяры, кавалі, шорнікі, печнікі, ганчары, рамеснікі, ткачы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.