Спектакль паводле казак братоў Грым у рэжысуры Яўгена Карняга не прыняла адпаведная Камісія, палічыўшы яго надта «чорным». Такой інфармацыяй падзялілася з Reform.news крыніца з тэатральных колаў.
Прэм’ера пастаноўкі «Сёстры Грым» мусіла адбыцца ў новым сезоне сталічнага Тэатра лялек, але была адменена.
«Камісія, якая прымала спектакль, палічыла яго «чорным» і надта змрочным, каб даць яму «зялёнае святло», — распавялала крыніца.
Прычым тое, што новы спектакль — гэта адноўленая версія слыннай і вельмі папулярнай пастаноўкі для дарослых «Інтэрв’ю з ведзьмамі», якая ішла на сцэне тэатра больш за шэсць гадоў, нікога не засмуціла. У 2010-х «Інтэрв’ю з ведзьмамі» лічыўся хітом, сёння «Сёстры Грым» забараняюць за ўмоўную «чарнату» — такія рэаліі дзяржаўнай культурнай палітыкі-2025.
Сімптаматычна тое, што «Сёстры Грым» і пазіцыянавалася менавіта як «чорная» камедыя, але, відаць, такі гумар для чыноўкаў з Камісіі зараз па-за межамі дазволенага.
Нагадаем, што пастаноўка Яўгена Карняга брала ў поле ўвагі ўнутраны свет жанчыны, разважала пра боль і каханне.
«Спектакль «Сёстры Грым» уцягвае гледачоў у таямнічы свет, дзе пачынаеш глядзець казку, якая раптам абарочваецца падрабязным даследаваннем жаночай душы. Сярод ценяў мінулага з’яўляюцца тры ўвасабленні жаночай прыроды, тры ведзьмы. У кожнай – свая гісторыя. І кожная гатовая ёй падзяліцца», —— адзначалася ў як анатацыі пастаноўкі.
Прэм’ера «чорнай» камедыі мусіць была адбыцца ў верасні. Але літаральна за дзень прэм’еры на сайце тэатра з’явілася паведамленне, што спектакль адмяняецца па «тэхнічных прычынах». Прычым былі знятыя па тых жа прычынах і паказы пастаноўкі ў кастрычніку. У афішу «Сёстры Грыма» так і не вярнуліся.
Сталічны Тэатр лялек падпарадкоўваецца Мінгарвыканкаму, але ўплыў на палітыку тэатра мае і Міністэрства культуры.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram