Беларуская Рада культуры падвяла вынікі магістрату «Спадчына»

Культура
Фота: mahistrat.byculture.org

У красавіку 2023-га Беларуская Рада культуры прапанавала беларусам аб’яднацца ў супольнасць, якая цягам 9 месяцаў будзе падтрымліваць падлеткавы клуб развіцця і культуры Spadčyna ва Уроцлаве.

«Спадчына» стаў другім праектам «Беларускіх магістратаў» Рады культуры. Магістраты працуюць як суполкі ахвярадаўцаў, якія дамаўляюцца цягам канкрэтнага перыяду вызначанаю сумаю грошай падтрымліваць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы.

Гэтым разам супольная падтрымка дазволіла праекту з Уроцлава стаць на ногі, стабільна развівацца мінулы год і прымаць усё больш і больш дзяцей. Сярод дасягненяў падлеткавага клуба — далучэнне да працы пяці куратараў (народныя спевы, побытавыя танцы, гісторыя, рукадзелле і правы чалавека), стварэнне дыскусійных клубаў, экскурсіі, летнік, музычны гурт і іншыя актыўнасці.

Сачыць за дзейнасцю Клуба можна ў сацсетках — фэйсбуку і тэлеграме.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: