Беларус Анатоль Кот сыграе замест звольненага Дзмітрыя Назарава ў МХТ

Культура
Фота: satire.ru.

Беларуска-расійскі акцёр Анатоль Кот пацвердзіў выданню Газета.ru, што сыграе роль Воланда ў спектаклі «Майстар і Маргарыта» ў Маскоўскім мастацкім тэатры імя Чэхава (МХТ) замест расійскага акцёра Дзмітрыя Назарава. Зорку серыяла «Кухня» разам з супругай Вольгай Васільевай толькі нядаўна звольнілі з тэатра за «антырасійскія выказванні».

«Магу вам толькі сказаць, што я пацвярджаю інфармацыю. Больш мне каментаваць няма чаго», — сказаў Анатоль Кот карэспандэнту выдання.

Назарава, які праслужыў у МХТ дваццаць гадоў, звольніў мастацкі кіраўнік інстытуцыі Канстанцін Хабенскі.

Беларус Анатоль Кот сыграе замест звольненага Дзмітрыя Назарава ў МХТ
Фота: Кацярына Часнакова/РИА Новости.

Анатоль Кот, які з сярэдзіны 2000-х жыве і працуе ў Расіі, добра вядомы беларускаму гледачу па ролях у такіх стужках як «Акупацыя. Містэрыі», «Жыве Беларусь!», «Анастасія Слуцкая», «Павадыр» ды іншых беларускіх карцінах. На пачатку сваёй кар’еры акцёр служыў на «Вольнай сцэне», якой у той час кіраваў Валер Мазынскі.

Нагадаем, што з 2005 года па актуальны час акцёр у Расіі служыць у Маскоўскім драматычным тэатры пад кіраўніцтвам Армэна Джыгарханяна. Пазней тэатр быў перайменаваны і далучаны да тэатра Сатыры.

У 2021 годзе Анатоль Кот атрымаў званне Ганаровы дзеяч мастацтваў горада Масквы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: